У Менску пачаўся „Месяц польскай літаратуры”

http://kamunikat.org/naviny_manager.html?artid=10209


У Менску пачаўся традыцыйны літаратурны фестываль „Месяц польскай літаратуры”.

Распавядае дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Цэзары Карпіньскі:

– Польскі інстытут у Менску разам з польскімі і беларускімі партнёрамі прапануе аматарам літаратуры прыняць удзел у шэрагу літаратурных сустрэч, якія адбудуцца на розных пляцоўках горада, прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі. Мы пачынаем прэзентацыяй кнігі Людмілы Хмяльніцкай пра аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа Аляксандра Рыпінскага.

У кнізе „Лёс інсургента” апісваецца жыццёвы шлях Аляксандра Рыпінскага – паўстанца 1831-га года, падаюцца апошнія гады яго жыцця, дата смерці і месца пахавання. Аляксандр Рыпінскі – аўтар першай кнігі пад назвай „Беларусь”, вяртаецца на Радзіму.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя