Артур Міхальскі: Рэч Паспалітая – айчына многіх народаў

Артур Міхальскі: Рэч Паспалітая – айчына многіх народаў


З нагоды 101-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе, пасольства Польшчы ў Беларусі ладзіць урачыстасць, якая мае адбыцца ў Вялікім тэатры оперы і балета ў Менску.

Пра вялікі музычны праект распавядае пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі:

– Дзень незалежнасці з’яўляецца нашым нацыянальным святам. І ўжо сталася звычаем, што ў ва ўсім свеце, дыпламатычныя пляцоўкі арганізуюць, з гэтай прычыны, бяседы. Мы, працуючы ў суседняй краіне, з народам, які так блізка з намі звязаным гістарычнай спадчынай, мы вырашылі надаць мерапрыемству надзвычай урачыстую форму – гэта значыць не толькі класічная, для корпусу, для прадстаўнікоў уладаў, для інтэлігенцыі, прадстаўнікоў розных асяроддзяў, а таксама прадстаўнікоў палякаў, што жывуць у Беларусі. Але вырашылі арганізаваць ва ўрачыстай форме, падобнай да той, як мы арганізоўвалі год таму, падчас святкавання стагоддзя. У Вялікім тэатры оперы і балета ці святыні мастацтваў у Менску, у месцы, якое асабліва пасуе для святочных урачыстасцяў. У гэтым годзе мерапрыемству будзе папярэднічаць сімфанічны канцэрт. Прыедзе дырыжор з Польшчы, спадарыня Моніка Валіньска, выбітная дырыжорка – прафесар, музычнага ўніверсітэта Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве. Першая полька, якая дырыгавала ў „Карнегі-хол”. Нью-Ёркскай „Карнегі-хол”, таксама мне здаецца, што гэта будзе вельмі вялікая мастацкая падзея. Ужо сёння магу адкрыць таямніцу, што будуць прадстаўлены два творы, двух кампазітараў, якія знітаваныя з нашай супольнай гісторыяй. Летась адзначалі юбілей 200-годдзя нараджэння Станіслава Манюшкі, які нарадзіўся пад Менскам. З Менскам была звязана частка яго жыцця, маладосці. Потым шмат гадоў ён працаваў у Вільні, дзе таксама напісаў мноства сваіх кампазіцый. Працаваў, як арганіст у рыма-каталіцкай царкве Святога Яна. Шмат падарожнічаў па Еўропе, бываў у Берліне, у Парыжы вучыўся. Але, як ведаем, ягоны найбольш пладавіты перыяд – варшаўскі. Калі ён стаў дырэктарам Варшаўскае оперы. Потым, ягонае пахаванне было вялікай патрыятычнай маніфестацыяй. Памятаю, што летась, калі святкавалі 200-годдзе, гэта было ў траўні, таксама мы адзначалі Дзень Канстытуцыі 3 траўня. Станіслаў Манюшка нарадзіўся, жыў і памёр, калі Рэчы Паспалітай не было на мапе свету, але тая Рэч Паспалітая – айчына многіх народаў, многіх культураў і моваў, рэлігіяў, канфесіяў, якую ён насіў у сваім сэрцы, гэта было для яго вельмі важнай справай.

Таму ў гэтым годзе ў Вялікім тэатры оперы ў Менску канцэрт адбудзецца ў выкананні аркестра пад кіраваннем польскай дырыжоркі Монікі Валіньскай. Пачуем „Байку” Станіслава Манюшкі. Канцэртны варыянт, які не гэтак часта тут, у Беларусі выконваецца. Гэта захапляльны твор, і мяркую, што ўсім спадабаецца. А другі твор, гэта сусветная прэм’ера. Гэта будзе твор, які адмыслова напісаны для гэтага мерапрыемства ў Вялікім тэатры ў Менску на ўрачыстасць прымеркаванай да свята незалежнасці Польшчы. Гэта будзе „Неманская Сюіта” – аранжыроўка сімфанічная, заснаваная на песнях Чэслава Немана. Гэтую аранжыроўку скампанавала і выканала польская кампазітарка Сюзана Фалькоўская. Ну і будзем сведкамі першага праслухоўвання сусветнай прэм’еры. Убачым, як музыка Чэслава Немана гучыць у сімфанічнай апрацоўцы. Спадзяюся, што гэта будзе вялікай мастацкай падзеяй. А чаму Неман? Ну можа для спадарства, якое не зусім добра арыентуецца, Чэслаў Неман нарадзіўся ў 1939 годзе, у Старых Васілішках пад Лідай, жыў там 19 гадоў. Падчас апошняй хвалі пасляваеннай рэпатрыяцыі, пасля змены межаў, прыехаў у Польшчу. Ведаем яго, як незвычайна крэатыўнага, зухаватага музыкі. Які сваёй канцэпцыяй, увогуле мовай і стылем, музыкі ды спевам, рэвалюцыянізаваў падыход да музыкі. Ведаем, што ён быў асобай, якая завалодала густамі і меркаваннямі людзей, і не толькі ў Польшчы, але і ў Беларусі. Бо ён памятаў пра сваю родную старонку. Недарэмна ён прыняў свой псеўданім Нёман – Неман (па польску). Вядома, што яго звалі Чэслаў Выдрыцкі. Ён прыняў псеўданім Неман, у гонар ракі, якая вельмі моцна звязана з маладосцю Чэслава Немана. Прыгадаю, што ўвесну маршалак Сенату Польшчы Станіслаў Карчэўскі разам з кіраўніком Рады Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясніковічам сумесна адкрылі шыльду прысвечаную Чаславу Неману на будынку музычна-педагаічнай вучэльні ў Гародні. Таму цешымся, што Неман загучыць.

„У гэтым годзе споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Чэслава Немана. Таму паказ на Вялікай сцэне Менску – гэта вялікая падзея”, – падсумаваў пасол Польшчы Артур Міхальскі. Канцэрт пачнецца а 19:00 гадзіне 11-га лістапада. У Вялікім тэатры оперы і балета Менску. Уваход па запрашальных квітках.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя