Магістрат, 5 (100) 2019

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

5 (100) 2019

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2019-04

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Выдавец: Віцебская Рада Партыі БНФ

Copyright © 2019 by Магістрат

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Інфармаванне грамадзянаў на той момант было адным з важных накірункаў дзейнасці апазіцыйных арганізацыяў, і першыя выпускі маланакладнага партыйнага выдання рабіліся з дапамогай сябраў грамадскіх арганізацый. Першая спроба аднаўлення была зроблена ў 1998 годзе Міхалам Паўлавым і Юрам Сьцяпанавым, нумар выйшаў з дапамогай клуба “Узгор’е” і цэнтра “Контур”. Другая спроба перыядычнага выдання газэты была на пачатку 2000 года, калі з дапамогай ужо віцебскага Цэнтра падтрымкі моладзевых ініцыятываў “Контур” аднавілася праца рэдакцыі ў новым складзе. І вось праз якія непоўныя 20 год адзначаем выпуск 100 нумара выдання. “Магістрат” быў заўсёды з жыхарамі Віцебска, інфармаваў аб значных падзеях краіны, вобласці і самога абласнога цэнтра. Публікацыі аўтараў газэты находзілі водгук у чытачоў: гэта і Маршы Свабоды, і адсутнасць мемарыяльнага помніка на месцы віцебскага гета, шматлікія і яшчэ дазволеныя мерапрыемствы ў цэнтры Віцебска, затрыманні актывістаў і рэпартажы з судовых пасяджэнняў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Магістрат

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Магістрат, 6 (101) 2019

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

6 (101) 2019

6 красавіка ў цэнтральнай сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) адбыўся чарговы Сойм Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Кіруючым органам Фронту былі разгледжаныя пытаньні аб палітычнай сытуацыі, аб чарговых пагрозах уладаў Народнаму мэмарыялу у Курапатах, аб адзначэньні 101-й гадавіны БНР, аб сытуацыі з партыйнымі офісамі ў Менску і ў рэгіёнах, а таксама былі прынятыя дзьве палітычныя заявы. Пасяджэньне Сойму... Болей »


Магістрат, 4 (99) 2019

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

4 (99) 2019

Віцебскія актывісты і прадстаўнікі дэмакратычных партыяў традыцыйна адзначылі Дзень Волі ўскладаньнем кветак да помнікаў князю Альгерду і Караткевічу. Кветкі ляглі таксама да памятнай дошкі Васілю Быкава на будынку мастацкай школы №1 і да мэмарыялу, усталяванаму каля Усьпенскага сабору на месцы пахаваньня нявінна забітых грамадзянаў. Да помніку князю Альгерду 24 сакавіка прыйшлі больш за 20 віцяблянаў з кветкамі і нацыянальнымі сымбалям... Болей »


Магістрат, 3 (98) 2019

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

3 (98) 2019

Не сакрэт, што ўсе новыя мікрараёны Віцебска да гэтага часу застаюцца без зялёных насаджэнняў. З прыходам лета, асабліва калі суха і спякотна, па новых раёнах гуляе вецер разам з брудным пылам, смеццем і непрыемным пахам. Шматлікія звароты да ўладаў не даюць выніка – пусткі застаюцца голымі, дрэваў высажваецца мала, але і тыя, што высажваюцца, з цяжкасцю прыжываюцца без нагляду. Сітуацыю з зялёнымі насаджэннямі на “Югах” узяліся выправі... Болей »


Магістрат, 2 (97) 2019

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

2 (97) 2019

12 студзеня ў цэнтральнай Сядзібе партыі адбылося пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”. На першым у новым годзе пасяджэньні Сойм разгледзеў вынікі партыйнай працы за 2018 год, прыняў рэзалюцыі і іншыя рашэньні па правядзеньні фронтаўскіх палітычных кампаніяў, вызначыў фармат правядзеньня акцыі да 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР і прызначыў адказных за падачу заяўкі, а таксама разгледзеў сытуацыю, што склалася... Болей »


Магістрат, 1 (96) 2019

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

1 (96) 2019

5 студзеня ў Віцебску адбылася канфэрэнцыя “Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасць”. Канфэрэнцыяузьнялапытаньні : станаўленьня беларускай нацыі; утварэньня беларускай дзяржаўнасьці; пэрспэктывах яе захаваньня ва ўмовах расейскага эканамічнага і інфармацыйнага ўплыву. Канфэрэнцыю арганізавалі прадстаўнікі гарадзкой дэмакратычнай супольнасьці — запрасілі вядомых сталічных навукоўцаў і мясцовых дасьледчыкаў. Актавая заля абласной... Болей »


Магістрат, 1 (95) 2018

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

1 (95) 2018

27 кастрычніка ў цэнтральнай сядзібе БНФ адбылося чарговае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. На пасяджэньні кіруючага органа партыі былі разгледжаныя пытаньні пра палітычную сытуацыю і пра становішча з запазычанасьцямі па аплаце партыйных офісаў у Менску і ў рэгіёнах, прынятыя заява па падзеях вакол народнага мэмарыялу ахвярам бальшавіцкіх рэпрэсіяў у Курапатах і заява аб неабходнасьці аднаўленьня... Болей »


Магістрат, 10 (94) 2017

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

10 (94) 2017

аб’яднаньня) абраў новага старшыню Партыі і Руху. Ім стаў 60-гадовы Рыгор Кастусёў, экс-кандыдат у прэзыдэнты, які раней займаў пасаду намесьніка старшыні партыі. Рыгор Кастусёў абраны старшынём Партыі БНФ у першым туры канкурэнтнага галасаваньня – яму аддалі перавагу 107 дэлегатаў. Заля сустрэла агучаныя вынікі падліку галасоў аплядысмэнтамі. У бюлетэнях для галасаваньня былі 6 прозьвішчаў: Ільля Дабратвор, Вольга Дамаскіна, Рыгор Каст... Болей »


Магістрат, 9 (93) 2017

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

9 (93) 2017

16 верасьня адбылося апошняе пасяджэньне Сойму Партыі БНФ бягучага скліканьня. Былі разгледжаныя пытаньні аб палітычнай сытуацыі і аб падрыхтоўцы да маючага адбыцца 30 верасьня XVIII Зьезда Партыі БНФ (XV Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”). Сойм зацьвердзіў справаздачы адказнага сакратара Управы і кіраўнікоў камісіяў Сойму. Наступным разам Сойм зьбярэцца ўжо ў новым складзе, які будзе абраны падчас справаздачна-выбарчага З... Болей »


Магістрат, 8 (92) 2017

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

8 (92) 2017

Мясьціны каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну могуць быць прызнаныя мэмарыяльнымі. Пра гэта гаворыцца ў адказе зь Віцебскага аблсавету, дасланым старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанціну Смолікаву. Паводле ліста з аблвыканкаму, цяпер вывучаюцца вынікі пошукавых прац, якія праводзіліся ў траўні гэтага году з удзелам 52-га пошукавага батальёну і супрацоўніка Інстытута гісторыі Акадэміі навук Алега Іова. Згодна з высновам... Болей »


Магістрат, 7 (91) 2017

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

7 (91) 2017

Кіруючым органам БНФ былі разгледжаныя пытаньні бягучай палітычнай сытуацыі, падрыхтоўкі і правядзеньня масавых акцыяў, падрыхтоўкі рэгіянальных сходаў па вылучэньні дэлегатаў на маючы адбыцца 30 верасьня справаздачна-выбарчы з’езд Партыі БНФ. Сойм зацьвердзіў справаздачу жаночай камісіі Сойму і прыняў заяву з нагоды правядзеньня ў Менску сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Болей »