![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі Беларусь паміж Усходам і Захадам, ч. 2 Праблемы міжнацыянага, міжрэлігійнага і міжкультурнага. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2 Кніга сабрала ў сабе матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў, які адбыўся ў Мінску ў траўні 1995 г. і быў прысвечаны праблеме Бeлaрусі «паміж Усходам і Захадам». Канферэнцыя мела некалькі напрамкаў, сярод якіх гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні, пытанні адукацыі, моўныя і літаратурныя кантакты. Сапраўды, Беларусь геаграфічна размешчана паміж Захадам і Усходам, што налажыла моцны адбітак не толькі на гісторыю краіны, але і на ўзаемаадносіны з блізкімі і далёкімі суседзямі. Асобнымі паседжаннямі праходзілі на канферэнцыі (што і адлюстравана ў зборніку) міжнародныя круглыя сталы. Шмат цікавых і агульных пытанняў было ўзнята за беларуска-латышскім, беларуска-літоўскім, беларуска-польскім, украінскім і расейскім круглым сталом. Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 1997 Рэдактар: Конан Уладзімір, Мальдзіс Адам, Цыхун Генадзь Выдавец: Нацыянальны навукова-асьветны цэнтр імя Ф. Скарыны Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 6, Ч. 2 ISBN: 985-6419-04-2 Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мэтадычная літаратура; Палітыка; Рэлігія; Грамадзтва; Літаратуразнаўства Copyright © 1997 by Калектыў аўтараў Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік) Дата запісу: 2007-07-17, 12:48 Дата абнаўленьня: 2009-01-03, 19:09 |
||