![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі” чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым не менш, не здрадзілі саміх сябе. Гутарка ідзе пра Анелю Катковіч і Вэраніку Катковіч-Клентак. Жывучы паміж двух агнёў: ні польскі бок, ні тым больш савецкі не прымалі беларускі нацыянальны рух, дзяўчаты вымушаны былі заўсёды быць у страху... Напрыканцы 1940-х гг. сясцер арыштавалі, як здрадніц, і рэпрэсавалі далёка ў Сібір у Іркуцую вобласць. Да гэтага часу успаміны сясцёр пра сваё жыццё, зняволенне і побыт у ссылцы не раз публікаваліся на польскай мове. Гэта былі іх ўласныя запісы, а таксама карэспандэнцыя. Зараз гэтыя матэрыялы пабачылі свет па-беларуску. (Н.Г.) Месца выхаду: Беласток Дата выхаду: 1999 Рэдактар: Глагоўская Галена, Харужы Вячаслаў Выдавец: Białoruskie Towarzystwo Historyczne Выдавецтва/ друкарня: SETPro Памеры: 142с., іл., 21см ISBN: 83-909009-9-8 Катэгорыя: Гісторыя Copyright © 1999 by Białoruskie Towarzystwo Historyczne Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік) Інвэнтарныя нумары: [43; 44] Сыгнатура: Ш-1, П-2 Дадатковая даведка: Zrealizowano przy pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego; Здымак на вокладцы: Вэраніка Катковіч-Клентак і Анеля Катковіч. Бэрлін, другая палова 40-ых гадоў. -- Дата запісу: 2007-09-30, 18:33 Дата абнаўленьня: 2009-12-08, 22:09 |
||