![]() |
![]() |
Разглядаюцца пытанні фарміравання і развіцця беларуска-расійскіх адносін ад 1990-х да пачатку 2000-х гадоў. У кнізе змешчаны навукова-аналітычныя агляды прэсы і выніковыя дакументы круглых сталоў беларускіх і расійскіх вучоных. Прызначаецца для студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ. Болей »
У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш" В. Дуніна-Марцінкевіча, вершаванне Ф. Багушэвіча, рытмічнае "вядзенне тэмы" ў Янкі Купалы, жанравая своеасаблівасць верша Якуба Коласа, ма... Болей »
Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамя... Болей »
Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі, не з’яўлялася прадметам абмеркавання ў вышэйшых эшалонах улады, што і схіліла аўтара дадзенай кнігі ўзяцца за пяро. Добра разумеючы, ш... Болей »
Многія беларускія эмігранты, якія трапілі за мяжу яшчэ ў мінулым стагоддзі, сёння даволі вядомыя асобы не толькі ў Беларусі, але і ў тых краінах, дзе апынуліся. Прычыны эміграцыі былі розныя. Пішучы кнігу “Беларускае студэнцтва на чужыне” Барыс Рагуля ставіў перад сабой задачу высвятліць не мэты і прычыны эміграцыі, а асвятліць часы студэнцтва, навучэнства Аляксея Арэшкі, Раісы Жук-Грышкевіч (Жукоўскай),Янкі Жучка,Янкі Запрудніка, Лявон... Болей »
У кнізе публіцыстычнага роздуму ўсхвалявана, з трывогаю і болем пісьменнік вядзе гаворку пра засілле на нашай зямлі двух Чарнобыляў — духоўнага і радыяцыйнага, горача выступае ў абарону роднай мовы і культуры, за захаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, напамінае пра вялікую адказнасць за нацыянальнае Адраджэнне, за будучыню беларусаў. Для масавага чытача. Болей »
У выданні даследуюцца гістарычныя крыніцы і вызначаюцца асноўныя этапы і кірункі гістарыяграфіі важнейшых змен у беларускай вёсцы ў кантэксце тэорыі мадэрнізацыі. Асаблівая ўвага надаецца фактару сацыяльнай псіхалогіі сялянства, традыцыйным сялянскім інстытутам і паўсядзённасці, якія трансфармаваліся пад уплывам дэмаграфічных працэсаў і палітыкі савецкай улады.<br /><br /><br />  <a href="http://elib.bsu.by/bitstr... Болей »
У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятвор... Болей »
Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »
У мінулым, як вядома, усе шляхі вялі ў Рым. Па сутнасці кірунак гэты ў стратэгічным плане не змяніўся і ў XX стагоддзі. Сёння ўсе шляхі па-ранейшаму вядуць у Еўропу, а геапалітычны фактар, так як і заўсёды, у многім вызначае лёсы дзяржаў і народаў. У тым ліку і беларусаў. Спрадвечнае цывілізацыйнае ўзаемадзеянне, канфрантацыя і дыялог, канфлікт і кампраміс паміж візантыйскім Усходам і лацінскім Захадам, „германска-раманскім” светам і сл... Болей »