be

Śviataja noč = Święta noc

Šachovič Michaś

Шаховіч Міхась (псеўд. Міхаль Пашкоўскі; 20.11.1953, в. Сакі Беластоцкага ваяв., Польшча — 5.6.2000, Кнышын, Польшча), беларускі і польскі журналіст, паэт, фалькларыст, выдавец. М. Шаховіч паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Бельскім беларускім ліцэі. Скончыў беларускае адцзяленне філалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта (1977). 3 1 жніўня 1975 г. да снежня 1984 г. працаваў у беларускім тыднёвіку “Ніва”. 3 1 студзеня 1985 г. да снежня 1990 г. адказн сакратар польскага штомесячніка “Kontrasty”. Затым паўтара гады кіраваў выдавецкім прадпрыемствам “Пагранічча”. На працягу пяці год у “Ніве” вёў рубрыку “3 народнай абраднасці”, дзе публікаваў тэксты народнай творчасці з польска-беларускага культурнага сумежжа. У такім жа аспекце друкаваў матэрыялы пад рубрыкай “3 народных гаворак”. У 1982 г. пад яго рэдакцыяй выйшаў навуковы зборнік “Мост праз стагоддзі” — плён дзвюх навуковых сесій пад той жа назвай. Як паэт дэбютаваў у 1974 г. у “Ніве” вершам “Туды”. Аўтар васьмі літаратурных зборнікаў — “Прамінанне” (1978), “Святая ноч” (1979), “Вада ў рэшаце” (1984), пераклад на польскую мову “Woda w przetaku” (1990), “Напевы” (1987), “Рапсодыя” (1993), “Кліч” (1993), “Пад сузор’ямі” (1998). Член праўлення Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. Сябар Саюза польскіх пісьменнікаў (1984). (Ірына Тамільчык)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Klub Literacki ZLP, Miejski Dom Kultury
  • Месца выхаду: Białystok
  • Дата выхаду: 1979
  • Рэдактар: Janowicz Sokrat
  • Перакладчык: Leończuk Jan
  • Выдавец: Klub Literacki ZLP, Miejski Dom Kultury
  • Памеры: 12 s.
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org