be
pdf

Я – сын Ваш

Статкевіч-Чабаганаў Анатоль
Летапіс беларускай шляхты

Выданне серыі «Летапіс беларускай шляхты» (знак серыі – «Страла выратавання») прысвечаны гісторыі беларускіх родаў ад найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. Кнігі змяшчаюць кароткае апісанне і радаводныя роспісы, а таксама цікавыя факты і займальныя сюжэты з жыцця прадстаўнікоў беларускай шляхты, копіі гістарычных дакументаў і фотаздымкаў. У радаводных роспісах першы лік абазначае парадкавы нумар прадстаўніка роду, другі – ад якога продка ён паходзіць. Такая форма дае магчымасць лёгка ўбачыць і прасачыць роднасныя сувязі і ступень роднасці. Чырвоным колерам вылучаны імёны прамых продкаў і нашчадкаў аўтара. Першая кніга «Я – сын Ваш: Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба “Касцеша”. Карафа-Корбуты герба “Корчак”» змяшчае апісанне і радаводныя роспісы прамых продкаў і родзічаў аўтара. У наступных выданнях будуць даследаваны роды: Рудзінскія, Тычыны, Забэлы, Татуры, Ждановічы-Гурыновічы, Сыцько, Кернажыцкія, Маствіловічы, Сеўрукі, Некрашэвічы, Ліпскія, Кавецкія, Бербашы (Юхновічы-Бербашы, Юхновічы), Глінскія, Глінскія-Ліхадзіеўскія (Ліхадзіеўскія), Астрэйкі, Геталты (Мішкавічы, Каленікавічы), Рэуты, Макавецкія, Францкевічы-Радзімінскія, Ушынскія, Корзуны, Галінскія, Карыбуты-Дашкевічы, Іваноўскія, Пількевічы, Смольскія, Забродскія, Крукоўскія, Слонскія, Жаўрыды, Касынскія, Врочынскія, Бучынскія, Тарасевічы, Казановічы, Астроўскія, Скарыны і інш. Кніга выдаецца на рускай і беларускай мовах і будзе цікавая не толькі вучоным-гісторыкам, архівістам, архіварыусам, але і шырокаму колу чытачоў.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Роднае слова
Выдавецкая сэрыя: Летапіс беларускай шляхты
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011
  • Выдавец: Роднае слова
  • Памеры: 592 с. : іл.
  • ISBN: 978-985-90254-1-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Copyright: © 2011 by Роднае слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2516
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org