be
pdf epub

Успаміны

Катковіч Анеля, Катковіч-Клентак Вэраніка

Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі” чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым не менш, не здрадзілі саміх сябе. Гутарка ідзе пра Анелю Катковіч і Вэраніку Катковіч-Клентак. Жывучы паміж двух агнёў: ні польскі бок, ні тым больш савецкі не прымалі беларускі нацыянальны рух, дзяўчаты вымушаны былі заўсёды быць у страху... Напрыканцы 1940-х гг. сясцер арыштавалі, як здрадніц, і рэпрэсавалі далёка ў Сібір у Іркуцую вобласць. Да гэтага часу успаміны сясцёр пра сваё жыццё, зняволенне і побыт у ссылцы не раз публікаваліся на польскай мове. Гэта былі іх ўласныя запісы, а таксама карэспандэнцыя. Зараз гэтыя матэрыялы пабачылі свет па-беларуску. (Н.Г.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Białoruskie Towarzystwo Historyczne
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1999
  • Рэдактар: Глагоўская Галена, Харужы Вячаслаў
  • Выдавец: Białoruskie Towarzystwo Historyczne
  • Выдавецтва/ друкарня: SETPro
  • Памеры: 142с., іл., 21см
  • ISBN: 83-909009-9-8
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 1999 by Białoruskie Towarzystwo Historyczne
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 43, 44
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego; Здымак на вокладцы: Вэраніка Катковіч-Клентак і Анеля Катковіч. Бэрлін, другая палова 40-ых гадоў. --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org