Старабеларуская літаратура ХІ - XVIII стст.

Старабеларуская літаратура ХІ - XVIII стст.

Хрэстаматыя

Беларускае прыгожае пісьменства мае сваю адметную, насычаную культурна-эстэтычнымі з'явамі тысячагадовую гісторыю. Адзін з найскладаных, ці не важнейшых яе перыядаў - даўняя, старажытная літаратура і прадстаўлена у дадзенай хрэстаматыі разнастайнымі тэкстамі ХІ-ХУШ стст. Трэба падкрэсліць, што менавіта на гэтай працяглай часавай дыстанцыі, асабліва інтэнсіўна ў некаторыя яе перыяды, адбывалася фарміраванне архетыпу, вобліку, характару б... Болей »


Мяцельскі А.А., Старадаўні Крычаў

Старадаўні Крычаў

Гісторыка-археалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст.

Мяцельскі А.А.

На падставе археалагічных і гістарычных крыніц аўтар рэканструюе гісторыю Крычава, прасочвае яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, заняткі і гандлёвыя сувязі яго жыхароў. Даецца нарыс палітычнай гісторыі горада. Упершыню ў беларускай гістарыягрыфіі горад разглядаецца разам з прылягаючай да яго акругай. Кніга ілюстравана. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


Трусаў Алег, Старадаўніх муроў адраджэнне

Старадаўніх муроў адраджэнне

Мінулае і сучаснасць

Трусаў Алег

Апавядаецца пра багатую гісторыю унікальнага помніка старажытнасці — Лідскага замка, своеасаблівага ваенна-абарончага збудавання XIV—XVII стагоддзяў, пра яго сённяшні дзень і далейшы лёс. Адрасуецца масаваму чытачу. Болей »


Старажытная беларуская літаратура

Старажытная беларуская літаратура

Зборнік: для старэйшага школьнага ўзросту

У кнігу ўключаны творы старажытнай пісьменнасці, творы вялікіх гуманістаў-асвстнікаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш. Гэта - палемічная і сатырычная літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Болей »


Ермаловіч Мікола, Старажытная Беларусь

Старажытная Беларусь

Полацкі і навагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Вынік самаахвярнай працы чалавека, які прысьвяціў сябе цалкам дасьледваньню сапраўднай, а не “трыадзінай” гісторыі Беларусі. Сягаючы ў далёкія часы, зьбіраючы па абрыўках праўду пра гісторыю Беларусі пачынаючы ад часоў дагістарычных, пра якія засталіся крупіцы ўзгадак у самых старажытных летапісах. Аўтар паказвае гісторыю беларускага народа не паводле ідэалягічных штампаў, але паводле гістарычнай праўды і менавіта таму выданьне ўпершыню... Болей »


Ермаловіч Мікола, Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Віленскі перыяд

Ермаловіч Мікола

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі – віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем “віленскі” ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых н... Болей »


Ткачоў Міхась, Трусаў Алег, Старажытны Мсціслаў

Старажытны Мсціслаў

Ткачоў Міхась, Трусаў Алег

Чытач даведаецца пра адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, гісторыя якога багатая на падзеі і знамянальныя, і драматычныя. Кніга знаёміць з матэрыяльнай культурай сярэдневяковага Мсціслава, з помнікамі архітэктуры і іншымі памятнымі мясцінамі горада. Расказваецца пра выпрабаванні, што выпалі на долю мсціслаўцаў і ў далёкім мінулым, і ў часы нядаўнія, пра славутых сыноў гэтай зямлі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Старонкі гісторыі Беларусі

Старонкі гісторыі Беларусі

Аўтарамі кнігі асвятляюцца малавядомыя старонкі гістарычнага мінулага Беларусі. Увазе чытачоў прапаноўваюцца новыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць ў гістарычнай рэтраспектыве розныя бакі жыцця беларускага народа. Разлічана не толькі на спецыялістаў, але і на ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй. Болей »


Андраюк Серафім, Старонкі на захадзе сонца

Старонкі на захадзе сонца

Андраюк Серафім

Гэту кнігу склалі старонкі ўспамінаў Серафіма Андраюка, надрукаваныя ў часопісе “Тэрмапілы” ў 2013-2016 гадах. Выдатны беларускі літаратуразнаўца Серафім Андраюк наро джаны ў 1933 годзе ў вёсцы Грэдэлі каля Бельска, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады. Кніга ўяўляе сабой вялікую цікавасць не толькі для творчай інтэлігенцыі Беларусі, але, мабыць, найперш - для беларусаў Польшчы. У ёй адлюстравана тутэйшая наша нацыянальная гісторыя - з яе драм... Болей »


Трусаў Алег, Собаль Валянцін, Здановіч Ніна, Стары замак у Гродне XI-XVIII cтст.

Стары замак у Гродне XI-XVIII cтст.

Гісторыка-археалагічны нарыс

Трусаў Алег, Собаль Валянцін, Здановіч Ніна

На аснове археалагічных раскопак у 1980-я гады аналізуецца матэрыяльная культура старажытнага Гродна на тэрыторыі Старога замка. Кніга ілюстравана. Для гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурай. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя