![]() |
![]() |
У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі. Жанчына б'ецца з жанчынай. Адна ўжо старая, другая яшчэ маладая, адна патайком у лагчыне, на латцы, будоўляю не чапанай, нічыйнай зямлі, накапала бульбы, другая, што гэтую латку асвойвала i засявала, яе застала, адна спрабавала ўцячы, другая яе напярэсцігі даганяла, i в... Болей »
«Хай будзе беларускі постмадэрнізм», - сказаў Юрась Пацюпа ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя i напісаў вершы, пра якія сказана: «Тут Дыяген Сінопскі і Францішак Багушэвіч на падпітку, абняўшыся, пяюць савецкія гімны», Газета «Літаратура і мастацтва» ў 1993 г. паспяшалася паведаміць, быццам кніга «Сабака» ўжо выйшла. I схлусіла! Што ж... цяпер гэты зборнік можна лічьшь сімулякрам «другога» выдання, калі «першае» - віртуальнае. Болей »
Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую... Болей »
У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў готыкі і рэнесансу ў сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз пабудаваны на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх і літоўскіх археолагаў, рэстаўрагараў, гісторыкаў архітэктуры. Выданне багата ілюстравана натурнымі здымкамі і графічнымі матэрыяла... Болей »
Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва (у прыватнасці, моладзь хавалася ў лясах ад мабілізацыі ў савецкае войска) і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Шумскі паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады.... Болей »
У гэтай працы на прыкладзе Беларусі шырока даследуецца гісторыя савецкага партызанскага руху ў час Другой сусветнай вайны. Робіцца гэта на аснове крыніц з беларускіх, расійскіх, нямецкіх, а таксама часткова польскіх і літоўскіх архіваў, якія да гэтага часу не былі ўведзеныя ў шырокі навуковы ўжытак. У кнізе храналагічна рэканструюецца развіццё савецкага партызанскага руху ў Беларусі ад яго пачатку летам 1941 г. да роспуску летам 1944 г.... Болей »
Збудаваньне было шэрае, абшарпанае. Усюды валяліся адбітыя кавалкі тынкоўкі, бэтону, плястыку. Я ішоў, і пад падэшвамі сандаляў гучна вішчалі дробныя аскепкі крохкага сьмеціва. Празь некалькі мэтраў змрочны калідор паварочваў направа, і я нібы асьлеп. Тут не было ніводнай цэлай лямпы. Давялося выпрастаць рукі і паўбокам пацопацца ў цямнечу. Сьцяна пацягнулася мокрая і сьлізкая, нібы па ёй толькі што прапоўз гіганцкі сьлімак. У глухім ту... Болей »
Усім вядомы біблейскі сюжэт: Бог стварыу райскі сад, пасяліў у ім Адама i Еву... Еву спакусіў Гад, пасля чаго забаронены плод пакаштаваў i Адам, але гаворка ў дадзеным выпадку не пра грэх, а пра тое, што на Зямлі ў кожнага з нас ёсць свой сад. Для лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова i Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы вядомай паэтэсы Раісы Баравіковай гэты сад — «Сад на капялюшыку каханай». Які ён, хай мярку... Болей »
Вядомую аўтарку найнерш хвалюе біблейскае панярэджанне: Бог пасе коней апакаліпсіса па дзікай траве. «Сад нявіннасці» — кніга прозы аб складанейшым свеце так званага простага вяскоўца, у якім патрывожаны дух земляроба, парушана генетычная сувязь з маткай-зямлёй; гэта нераўнадушнае слова аб звярах і дрэвах, а ўвогуле — аб прыродзе (чалавечы асяродак). Усё надаецца ад асобы, якая ў жыцці быццам і не была ніколі абражаная, бо пераадолела а... Болей »
Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату, як і мы, быў аслеплены сонцам і, да таго ж, быццам аглух. Хаця, здавалася, стагналі, енчылі ад болю нават паныла-блакітныя сцены. — Чаго... Болей »