Канановіч Уладзімір, Рыцар на полі бітвы: Клецк, жнівень 1506 года

Рыцар на полі бітвы: Клецк, жнівень 1506 года

гісторыка-антрапалагічнае даследаванне

Канановіч Уладзімір

У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам М... Болей »


Галакціёнаў Станіслаў, Яцкевіч Г.М., Рыцар навукі з Нянькава

Рыцар навукі з Нянькава

Дыбоўскі Уладзіслаў

Галакціёнаў Станіслаў, Яцкевіч Г.М.

У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага даследчыка прыроды У.Дыбоўскага (1838-1910). Удзельнік паўстання 1863 г., ён надоўга быў пазбаўлены магчымасці займацца любімай работай. Пасля ў маёнтку Нянькаў ён праводзіў даследаванні па заалогіі, батаніцы, якія прынеслі яму еўрапейскую вядомасць. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Краўцэвіч Алесь, Рыцары і дойліды Гародні

Рыцары і дойліды Гародні

Краўцэвіч Алесь

7-я кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая, падобнага кшталту, кніга прысвечаная Гародні. Болей »


Дзярновіч Алег, укладальнік, Рэабілітацыя

Рэабілітацыя

Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі

Дзярновіч Алег, укладальнік

У гісторыка-юрыдычным зборніку “Рэабілітацыя” сабранае і сістэматызаванае заканадаўства, паводле якого ў БССР і СССР у 1920—1980-х гадах адбываліся палітычныя рэпрэсіі. Праследжаная таксама гісторыя рэпрэсіўных органаў і іх трансфармацыі. У храналагічным парадку пададзенае заканадаўства СССР па рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсіяў, пачынаючы ад спробаў 1950-х гадоў і заканчваючы 1990 г. Паказанае станаўленне рэабілітацыйнага заканадаўства Рэс... Болей »


Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года

Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года

Тэматычны дадатак да нумара “ARCHE” “Полацак: падарожжа ў прасторы і часе” з дадаткам “Апісанне полацкіх уладычных, манастырскіх і царкоўных зямель рэвізорамі 1580 года”

Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года поўным правам можна залічыць да гістарычных помнікаў, якія належным чынам яшчэ не ацэненыя нашай навукай. Спасылкі на Полацкую рэвізію мы сустракаем не так часта нават у спецыяльнай літаратуры, прысвечанай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя. Цяжка сказаць, што стала таму прычынай. Магчыма, справа ў тым, што рэвізію звычайна разглядаюць як крыніцу па сацыяльнай і эканамічн... Болей »


Севярын Адрыян, Рэспубліка Беларусь,  Пытаньне аб парушэньні правоў чалавека і асноўных свабод

Рэспубліка Беларусь, Пытаньне аб парушэньні ...

Даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Адрыяна Севярына

Севярын Адрыян

Камісія па правах чалавека, кіруючыся мэтамі і прынцыпамі Хартыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, палажэннямі Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека ды іншымі дамовамі па правах чалавека, якія могуць быць выкарыстаныя, зноў пацвярджаючы, што ўсе дзяржавы-сябры абавязаныя заахвочваць і абараняць правы чалавека і падставовыя свабоды і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, памятаючы пра тое, што Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Міжнародн... Болей »


Васілеўскі Пятро, Рэтраперспектыва

Рэтраперспектыва

Нарысы

Васілеўскі Пятро

У кніжцы прадстаўленыя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці – па-узросце і эстэтычных поглядах. Фактычна перад чытачом вымалёўваецца сваеасаблівы культурны ландшафт. Болей »


Цвірка Кастусь, Рэха дарог

Рэха дарог

вершы

Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым мета... Болей »


Пракаповіч Ігар, Рэха малітваў

Рэха малітваў

вершы

Пракаповіч Ігар

Паэзія Ігара Пракаповіча адметная ўжо тым, што стваралася на зломе часу, на крутым павароце гісторыі. Многія вершы чытаюцца як шчырая сыноўняя споведзь, як святая малітва за родны край, за бацькоўскую зямлю, знявечаную чырнобыльскім атамам. Паэт кліча ў Божы храм, а ў храме тым кожны знойдзе сваю веру, сваю любоў, сваю надзею. Болей »


Зьніч, Рэха малітвы

Рэха малітвы

Вершы зь Беларусі

Зьніч

Частка зьмешчаных у гэтым зборніку вершаў (15 з 26х) была апублікаваная ў газэце «Беларус» (№ 303304, жнівеньверасень 1982 г.). Рэшта друкуецца ўпяршыню. Вершы былі напісаныя ў Менску ў 1981 годзе. Аўтар іхны, чалавек сярэдняга веку, жыве й цяпер у БССР. Творы ягоныя, восем рукапісных лісткоў, дайшлі да рэдакцыі «Беларуса» навакольнымі шляхамі й друкуюцца бязь ведама й згоды аўтара. Загаловак гэтай кніжыцы (захоўваючы ў ёй парадак верша... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя