![]() |
![]() |
У. Гніламёдаў — вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў. У дадзеным рамане гаворка ідзе пра бежанцаў 1915 года, сярод якіх апынуліся Лявон Кужаль і яго землякі — ураджэнцы Брэстчыны — галоўныя героі рамана. З набліжэннем руска-нямецкага фронту яны вымуша... Болей »
Андрэй Сцепанюк нарадзіўся (1963 г.) і жыве ў Бельску-Падляшскім. Выпускнік Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў выхавацелем, настаўнікам і бурмістрам. Цяпер дырэктар II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Друкаваўся у студэнцкіх «Сустрэчах», тыднёвіку «Ніва», альманахах «Белавежа», «Тэрмапілы», «Mae песні Табе дару» i «Bielskie spotkania z poezją». Н... Болей »
Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваны ў 1920-1950-я гг. у Маскве, Ленінградзе, а таксама на тэрыторыі Маскоўскай і Ленінградскай абласцей Расійскай Федэрацыі. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсававаных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей »
У зборнік увайшлі пераклады з рускай, украінскай, балгарскай, славенскай, сербскай, харвацкай, чарнагорскай, баснійскай, польскай і сербалужыцкай паэзіі — паэзіі братніх славянскіх народаў, паяднаных гістарычным адзінствам культур і лёсу. Болей »
Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »
Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшав... Болей »
На пажарышчы мядзведзі. Мыза бурая пры мызе. Пыл касмічны ў лапах цэдзяць На дарожны пояс шызы. Не мядзведзі — лісы гэта. Бязхвостыя! Ну і дзіва. А з абрывістых кюветаў — Гарачага пылу грыва. — Валя! — крычу — Азавіся! — Кладзе рукі мне на грудзі: — Што з табою? — Страшна лісаў. — Супакойся, гэта людзі (Касмічны сон) Болей »
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны. Гэты раман быў перакладзены на балгарскую, польскую, чэшскую, расейскую, славенскую і сербску... Болей »
Гэта пятая паэтычная кніжка Валянціны Аксак. Як і папярэднія — “Цьвінтар”, “Капліца”, “Антычны дождж” і “Віно з Каліфорніі” — “Ружоўніца” напоўненая тонкімі адценьнямі далікатных чалавечых пачуцьцяў. Аўтарка запрашае чытачоў убачыць хараство простых рэчаў і зьяваў, якія ствараюць адзіна варты ў Бога стан — душэўную гармонію. Болей »
«Рунець, красаваць, налівацца!» Такім народным выразам у нас, у Беларусі, люструецца пара, калі расце і выспявае жыта. Рунець, красаваць, налівацца! — гэтыя словы стасуюцца і да маладосці нашай зямлі, нашай паэзіі, і да несмяротнасці і трываласці нашай вялікай справы. I гэтак жа, як гаворыць сейбіт, кідаючы ў цёплую раллю зярняты, хочацца пажадаць маладому сучасніку: «Рунець, красаваць, налівацца!» Болей »