Лыч Леанід, Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі

Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі

Лыч Леанід

Кніга прысвечана раскрыццю адной з самых адметных і ў той жа час трагічных старонак у гісторыі змагання беларускага народа за сваё нацыянальна-культурнае адраджэнне ва ўмовах існавання савецкай сістэмы. У ходзе такога лёсавызначальнага нацыянальнага руху з усёй паўнатой выявілася вялікае жаданне беларусаў быць народам з самабытнай культурай і мовай. Беларусізацыя не зрабіла іх такімі з-за масавых фізічных рэпрэсій 1930-х гадоў. Набыты ё... Болей »


Міжнародны Кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры

Міжнародны Кангрэс у абарону дэмакратыі і кул...

Наіўна меркаваць, што мы ўступілі ў посттаталітарны перабудовачны час. што настае царства дэмакратыі. Настае царства парадоксаў, вяртаецца наша звыклае царства абсурду - гэта бясспрэчна. Дэмакратыя для нас па-ранейшаму тэра-інкогніта, каму яна патрэбна. На Захадзе іншая справа, там яна патрэбна ўсім. Дэмакратыя толькі там і функцыянуе, дзе патрэбна ўсім. Дзе грамадства не можа існаваць без дэмакратычнай атмасферы, дзе без яе яно ператва... Болей »


Лыч Леанід, Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

верасень 1943 – кастрычнік 1964 г.

Лыч Леанід

Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы, якую можна параўнаць да зьнішчэньня. Беларуская нацыя асымілявалася пагрозьлівымі тэмпамі. Менавіта беларусы па словах вядомага кам... Болей »


Далідовіч Генрых, Міланькі

Міланькі

Аповесці

Далідовіч Генрых

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і. Болей »


Барадулін Рыгор, Міласэрнасць плахі

Міласэрнасць плахі

кніга паэзіі

Барадулін Рыгор

Новую кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна склалі вершы і паэмы апошніх гадоў. Вечнае пытанне да неба і да Бога: што ёсць жыццё, адчай чарнобыльскае навалы, карані паганства ў душы і ў разуменні свету, позірк на далёкую ўжо цяпер партызаншчыну вачыма сённяшняга дня, лірычнае споведзь і ўсмешка, інтымныя радкі — такі тэматычны абсяг кнігі наэзіі «Міласэрнасць плахі». Болей »


Станкевіч Юры, Мільярд удараў

Мільярд удараў

аповесці, апавяданні, п’еса

Станкевіч Юры

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар тым не менш стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя а... Болей »


Краўцэвіч Алесь, Міндаўг

Міндаўг

Пачатак вялікага гаспадарства

Краўцэвіч Алесь

Даследаванні гісторыкамі постацяў, а таксама лёсаў кіраўнікоў дзяржаў сталі апошнім часам надзвычай папулярнымі. Дарэчы, Беларуская гісторыя зараз таксама мае значныя зрухі ў гэтым напрамку. Да прыкладу, варта ўзгадаць асобу Міндаўга - першага князя Вялікага княства Літоўскага. Размова ідзе пра Алеся Краўцэвіча і яго кнігі "Міндаўг. Пачатак вялікага гаспадарства". Аўтар пачынае сваё даследаванне даволі спрэчна, кажучы, што пагроза манго... Болей »


Мінск на старых паштоўках

Мінск на старых паштоўках

(канец ХІХ - пачатак ХХ ст.)

Каб больш яскрава ўявіць, як вырас, змяніўся Мінск, трэба азірнуцца назад. Але як жа сучаснаму пакаленню мінчан заглянуць у мінулае свайго горада? Пра многае могуць расказаць даследаванні археолагаў, экспанаты музеяў, мемуарныя запісы і ўспаміны старажылаў, старыя гравюры і малюнкі мастакоў. Некаторае ўяўленне пра архітэктуру мінулага даюць будынкі, што захаваліся з тых часоў на плошчы Свабоды, на вуліцах Бакуніна, Герцэна, Астроўскага,... Болей »


Мінскевіч Серж, Мінскія / Менскія санэты

Мінскія / Менскія санэты

Мінскевіч Серж

Кнігу складаюць два цыклі санэтаў - Мінскія і Менскія, падказаныя жыцьцём, гісторыяй беларускае сталіцы і знакамітымі Крымскімі санэтамі Адама Міцкевіча. Часам здаецца, что Мінск не натхняе на паэзію пра сам Мінск. Мабыць таму, што ягоныя жыхары панаторканыя, як дробныя рэчы ў шуфлядкі, у сучасныя дамы-шафы, якія адваёўваюць прастору ва ўскраінаў. Стары Мінск малалюдны, таму і колькасць паэтаў на колькасць культурна каштоўных квадратных... Болей »


Вядрэнка Валер, Містэрыі Гервятаў

Містэрыі Гервятаў

фотаальбом

Вядрэнка Валер

Пачатак XX стагоддзя адметны для беларускага дойлідства з’яўленнем мноства каталіцкіх бажніц у стылі неаготыкі, якія істотна змянілі аблічча нашых сяліб. Сярод гэтых храмаў ёсць сапраўдныя шэдэўры. Адзін з іх - касцёл Св. Тройцы ў Гервятах - крыніца натхнення аўтара гэтага альбома. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя