![]() |
![]() |
Том: 7
Месца выхаду: Мінск-Масква
Дата выхаду: 2009-03
Рэдактар: Шапран Сяргей
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў, ТАА Выдавецтва Время
ISBN: 978-5-9691-0430-3
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2009 by Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3164]
Сёмы том збору твораў клясыка беларускай рэалістычнай прозы Васіля Быкава прапануецца ўвазе чытачоў у межах сумеснага праекту Грамадзкага Аб’яднаньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды Грамадзянскай ініцыятывы - Агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Задуму выдаць васьмітомны збор твораў меў яшчэ сам Васіль Быкаў пры жыцьці. Выконваючы волю пісьменьніка, яго кале родныя і неабыякавыя да яго творчасьці людзі пастанаілі выдаць чатырнаццацітомны збор втораў аўтара, ў які акрамя ўлясна твораў ўвайшлі таксама і лісты ды архіўныя дакумэнты зьвязаныя з імем Быкава. У гэтым томе зьмешчаныя апавяданьні аўтара ад пачатку творчасьці да 70-х гадоў. Менавіта гэтыя невялікія апавяданьні былі найлепш успрынятыя чытачом, якія не са штабу савецкай арміі ведаў, што такое вайна. Рэалістычнасьць, зь якой пісаў Быкаў, не падабалася партыйнаму кіраўніцтву і былым сталінскім прыслужнікам, якія хацелі бачыць вану толькі як вялікую перамогу “правадыра народаў”. Аднак не ён перамог, а перамог звычайны чалавек са сваімі слабасьцямі і сумневамі. Раньні Быкаў, яшчэ не зьяўляецца антаганістам тагачаснай уладзе, але праз сваю сьмеласьць і праўдзівасьць твораў міма волі стаўся ворагам “закасьцянелага ладу”. (З.К.)
Беларускія аўтары: Быкаў Васіль
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
У першую кнігу дзясятага тома Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшла публіцыстыка розных гадоў. У выданні прадстаўлены: аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам (1985, 2001), артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв'ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1975--1980). Каментары да гэтага тома ўкладзеныя Сяргеем Шапранам. Нагадаем, што першы ў гісторыі Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах запачаткав... Болей »
Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. На адным з перадвыбарчых сходаў наважыўся. Калі з залы папыталіся, чаму дэмакратаў не падтрымліваюць гэтак дружна, як камуністаў, сказаў: бо так інструктуюць спэцорганы. Праз сваіх сэксотаў. Думаў: зараз будуць аплядысмэнты, бо хто ж таго ня ведае, хіба ніхто не гаворыць. Але бачу: позіркі ... Болей »
У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора. Дасьледчык творчасьці Васіля Быкава Сяргей Шапран узнаўляў скалечаныя савецкай цэнзурай творы паводле першапачатковага аўтарскага варыянту, які знайшоў у... Болей »
Гэты твор Васіля Быкава першы раз з'явіўся ў друку ў 1965 годзе. Некалькі разоў аповесць “рэзалі” савецкія цэнзары, разам з гэтым высокія чыноўнікі з ЦК КПCС і КДБ пачалі кампанію шальмавання аўтара ды яго твора. Прычынай да гэтага стала “отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных позиций”. Амаль 20 год твор быў забаронены для друку. Потым Быкаў неаднойчы шкадаваў аб тым, што стала з яго аповесцю — і быў упэўнены... Болей »
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962–1994 гг.: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня» (кінасцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), «Двое в ночи», «Волчья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обелиск)» (кінасцэнарый В. Быкава, Р. Віктарава), «Его батальон» (кінасцэнарый В. Быкава, пры ўдзеле А. Карпава), «На Ч... Болей »
Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены. Болей »
Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія. Болей »
Восьмы том збору твораў клясыка беларускай рэалістычнай прозы Васіля Быкава прапануецца ўвазе чытачоў у межах сумеснага праекту Грамадзкага Аб’яднаньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды Грамадзянскай ініцыятывы - Агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Васіль Быкаў, непажаданы за сваю чэснасьць і сумленнасьць у апошнія гады жыцьця ўладамі Беларусі, апынуўся непажаданым і небясьпечным для яе і пасьля сьмерці. Доўгія спробы праз дзяржвы... Болей »
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Абеліск" (1971 г.), "Пайсці і не вярнуцца" (1978 г.) і раман "Кар'ер" (1986 г.). Болей »
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Круглянскі мост" (1968 г.), "Дажыць да світання" (1972 г.), "Воўчая зграя" (1974 г.), "Яго батальён" (1974 г.). Болей »