Ільяшэвіч Мікола, Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства

Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства

Ільяшэвіч Мікола

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 1933

Выдавецтва/ друкарня: Я. Левіна, Вільня

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [2990]

Дадатковая даведка: --

Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя рэформы. З моманту новага падзелу ўтвараліся новыя раёны і губерніі. Здаецца, што для імператрыцы гэта была своеасаблівая забава, яе рэформы успрымаюцца як эксперыменты ў галіне адміністрацыйнага заканадаўства. Але найбольш цікавым і вострым пытаннем унутранай палітыкі Расеі было рэлігійнае пытанне. На думку даследчыка драпежніцкія помыслы расейскай дзяржавы праявіліся менавіта ў аспекце рэлігійнай нецярпімасці і барацьбы з ўніяцтвам. Не менш важным былі змены і ў сялянскім пытанні. Рэч Паспалітая нашмат апераджала Расейскую Імперыю ў пытаннях развіцця капіталізму. Таму разам з прыходам расейскага заканадаўства становішча сялян пагоршылася. Увогуле, паводле меркавання Міколы Ілляшэвіча, Расея падчас падзелаў РП не прынесла асаблівага пазітыву на захопленыя землі. Асабліва востра гэта праявілася і ў сістэме адукацыі, якую на Беларусі прадстаўлялі Іезуіцкія калегіюмы. (Н.Г.)

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле