be

Каталёг Камунікат.org

Свабода (Тут і цяпер) 25/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 25/2006


Пасля зачысткі апазіцыйнага поля, дзе цяпер альбо сядзяць у турмах і ў эміграцыі, альбо спрачаюцца за лідэрства; пасля дэмаралізацыі недзяржаўнае прэсы, рэдактары якой просяць сёння найвышэйшага дазволу друкавацца і пашырацца ў Беларусі; пасля ліквідацыі прафсаюзнага руху і выгнання пісьменнікаў з Дому... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 24/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 24/2006


Больш за сто трыццаць чалавек падтрымалі пост-галадоўку пратэстанцкіх вернікаў у Мінску. Сябры мінскай абшчыны пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” такім чынам вырашылі абараніць свой малітоўны дом і свае правы. Некалькі гадоў таму абшчына пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” набыла на ўскраіне Мінска кароўнік... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 23/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 23/2006


Віка Мароз, якая выхоўвалася ў школе-інтэрнаце ў Вілейцы для дзяцей з праблемамі маўлення й слыху, некалькі год запар у рамках дабрачыннай праграмы прыязджала на летнія канікулы ў Італію. Там яе выхаваннем займалася сямейная пара Алясандра Джуста і Марыя Барначын, якія звярнуліся да беларускіх уладаў... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 22/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 22/2006


Такія звесткі прывялі незалежныя сацыёлагі, якія пыталіся ў грамадзян ці чулі яны пра тое, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна пасадзілі ў турму на пяць з паловай гадоў? У чым прычына няведання? У замоўчванні прысуду з боку афіцыйнай улады? У слабасці незалежных СМІ? Можа быць... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 21/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 21/2006


Мінская міліцыя змагаецца ўжо не толькі супраць свечак, але і супраць усмешак. У выходныя дні, 16-18-га верасня Кастрычніцкая плошча ў цэнтры Мінска зноў на кароткі час апынулася ў цэнтры ўвагі. У суботу ўвечары маладыя людзі спрабавалі запаліць на бруку свечкі ў знак салідарнасці са зніклымі і арыштаванымі... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 20/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 20/2006


У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча. Разагрэтыя алкаголем на сталічным свяце горада маладыя людзі пачалі збіваць адны адных і ўсіх, хто быў побач, а ў дадатак засыпалі электрычку камянямі, павыкрышыўшы ў ёй шыбы. Дзяўчыне з Мар’інай Горкі камень патрапіў у твар... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 19/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 19/2006


Сёлета 1 верасня кожны вучань першакласнік атрымаў падарунак — кнігу пра Беларусь. Шыкоўна выдадзеная кніга багата ілюстраваная здымкамі, на якіх можна бачыць Аляксандра Лукашэнку ў форме галоўнакамандуючага, у форме хакеіста з нумарам “1” і ў іншых абліччах і позах. Шасцігадовыя дзеткі могуць даведацца... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 18/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 18/2006


Гісторыя з высяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дома літаратара ў Мінску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёння набліжаецца да лагічнага завяршэння. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганні прэзідэнта з пісьменнікамі стане ліквідацыя Саюза на падставе страты юрыдычнага адраса. У чым логіка гэтай... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 17/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 17/2006


Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч -... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 2/2004
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 2/2004


Першы нумар адноўленае "Свабоды" выявіў паказальную тэндэнцыю беларускай інфармацыйнай прасторы. Каб выказаць цікавую або важную для грамады навіну ці думку і быць пачутым, зусім не абавязкова зьяўляцца на тэлеэкране або друкавацца вялізным накладам, ладзіць фэерычную самарэкляму або прыцягваць "адміністрацыйны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org