be
pdf

Газета Слонімская 37 (588) 2008

масава-палітычны штотыднёвік

Жыхарка горада Слоніма Людміла Сачан знайшла скрутак старых газет і перадала іх у нашу рэдакцыю. У скрутку аказаўся польскі “Тыгоднік ілюстраваны” за 1885 і 1917 гады. Па словах Людмілы Сачан, газеты яна знайшла, калі добраўпарадкавала каморку. “Мая бабулька Марыя Па­цеха, 1917 года нараджэння, была полькай. Выйшла за­муж за беларуса. У свой час яна чытала польскія газе­ты. Магчыма, гэтыя выдан­ні ёй засталіся яшчэ ад бацькоў. Таму яна газеты скручвала і берагла”, — рас­казала карэспандэнту “ГС” сланімчанка. Мы пастараліся азнаёміц­ца са старымі польскімі вы­даннямі. Сапраўды, была такая газета “Тыгоднік ілюстраваны”. Яна выдава­лася ў 1859-1939 гадах у Вар­шаве. Гэта было першае ў гісторыі польскага друку перыядычнае ілюстраванае выданне, якое тады назы­валі “маляўнічым часопі­сам”. Першапачаткова тыд­нёвік меў вялікі газетны фармат, налічваў 12 старо­нак і вылучаўся характэр­най віньеткай на тытуль­най старонцы, якая змяня­лася з цягам часу. Пазней фармат выдання быў памен­шаны і набыў выгляд малой кніжачкі аб’ёмам 20 старо­нак плюс дадатковая во­кладка з рэкламай і галава­ломкамі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета Слонімская
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2008-09-10
  • Рэдактар: Валадашчук Віктар
  • Copyright: © 2008 by Газета Слонімская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Аўтары апублікаваных матэрыялаў адказваюць асабіста за падбор і дакладнасць фактаў, іх меркаванні могуць не супадаць з поглядам рэдакцыі. Рэдакцыя не вядзе перапіскі з чытачамі і пакідае за сабою права рукапісы не рэцэнзаваць і не вяртаць. Рэдакцыя таксама не адказвае за змест рэкламы; Юрыдычны адрас: 231800, г. Слонім, вул. Брэсцкая, 109а, кв.12; для карэспандэнцыі: 231799, г. Слоним-9, а/я 32. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org