be
pdf

Газета Слонімская 30 (789) 2012

Беларускі мастак Алесь Пушкін шукае ахвотных папрацаваць на рэстаўрацыі Міхайлаўскай царквы-крэпасці ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна. У Сынковічах, за 15 кіламетраў ад Слоніма, знаходзіцца царква-крэпасць, адзін з самых ранніх гатычных праваслаўных помнікаў Беларусі. Храм, як сцвярджаюць гісторыкі, быў пабудаваны ў пачатку XV стагоддзя. Аднак гэты ўнікальны гістарычны і архітэктурны помнік недасведчаныя людзі некалькі гадоў таму расфарбавалі знутры фарбай — наўпрост па сценах. Цяпер Алесь Пушкін збірае брыгаду валанцёраў, ахвотных папрацаваць на рэстаўрацыі храма. Патрэбны выключна хлопцы. Размесцяцца рэстаўратары-аматары ў Сынковічах. Іх згодны пасяліць у сваіх хатах мясцовыя бабулі. Праца будзе аплачвацца (80 тысяч рублёў за адзін апрацаваны метр). Калі каго зацікавіла — тэлефануйце Алесю Пушкіну на нумар 8-029-606-82-06. Справа гэтая прыгожая ды Божая.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета Слонімская
Выдаўцы і выдавецтвы: УП Газета Слонімская
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2012-07-18
  • Рэдактар: Валадашчук Віктар
  • Выдавец: УП Газета Слонімская
  • Copyright: © 2012 by Газета Слонімская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org