be
pdf

Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах.

Зборнік складаецца з навуковых дасьледаваньняў, якія заснаваны на выніках пошукаў у архівах, бібліятэках і музэях Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны і Францыі, дзе выяўляліся матэрыялы, якія зьвязаны з духоўнай і матэрыяльнай культурай беларускага народа, паходзяць з тэрыторыі Беларусі. Для Беларусі праблема пошуку і вяртаньня страчаных нацыянальных каштоўнасьцяў надзвычай актуальная. Патрэбна шматгадовая карпатлівая і сыстэматычная праца ў распрацоўцы прававых нормаў, вырашэньні навуковых і практычных пытаньняў. Стымулам непрымусовага вяртаньня каштоўнасьцяў могуць і павінны быць маральныя фактары. Прытрымлівацца маральна-этычных нормаў пры рэалізацыі міжнароднага права ў гэтай сфэры ды увесь час нагадваць пра маральныя абавязкі надзвычай важна. Бясспрэчна, маральных магчымасьцяў недастаткова, каб разблытаць гордзіеў вузел супярэчнасьцяў, зьвязаных з лёсам каштоўнасьцяў нашага народу, раскіданых па сьвеце ў выніку глябальных і лякальных палітычных падзей, уласнай недасьведчанасьці і іншых прычын. Але на першым этапе будзе дастаткова вярнуць гэтыя каштоўнасьці ў навуковы і культурны ужытак, прадугледзіць розныя формы іх сумеснага выкарыстаньня. Супрацьстаяньне ж у вырашэньні гэтай праблемы можа прывесьці да самых нэгатыўных наступстваў — да утойваньня каштоўнасьцяў, гэта значыць, да выключэньня іх з культурнага і навуковага ужытку. У такім выпадку перамешчаныя каштоўнасьці робяцца недаступнымі не толькі для прадстаўнікоў народаў — іх стваральнікаў, але і для грамадзкасьці той краіны, дзе яны схаваныя. Ас

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Фонд Культуры
Выдавецкая сэрыя: Вяртанне
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1999
  • Рэдактар: Мальдзіс Адам, Давыдзенка Наталля
  • Выдавец: Беларускі Фонд Культуры
  • ISBN: 985-6523-05-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Copyright: © 1999 by Калектыў аўтараў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://www.lingvo.minsk.by/mab/@book/index.htm
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org