be
pdf

Брылеўскі летапіс 08

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Пайсці, каб застацца У ноч на 25 ліпеня на 89-м годзе жыцця памёр народны пісьменнік Беларусі, класік айчыннай літаратуры Янка Брыль. Менавіта для мяне гэтае імя заўсёды гучала магічна. Бо здавалася, што паміж словамі “Брыль” і “Брылі” існуе не толькі аднакарэнная сувязь. І аднойчы лёс скрыжаваў нашыя шляхі, падарыўшы мне незабыўную сустрэчу з гэтым цудоўным чалавекам. Як раз такой парой, у ліпені 2001 года, у Мінску адбываўся трэці з’езд беларусаў свету, куды я быў запрошаны ў якасці дэлегата. Паміж паседжаннямі ўзнік перапынак, і было вырашана наведаць помнік Янку Купалу каля яго Дома-музея. Апынуўшыся там, сярод сяброўска-святочнага тлуму я раптоўна аднекуль збоку адчуў хвалю нейкага спакою і ўпэўненасці. Павярнуўшы галаву, я ўбачыў каржакаватую, моцную постаць Брыля. Ён стаяў, склаўшы рукі за спіной, і аб нечым думаў. І невядомая сіла падштурхнула мяне да гэтага чалавека: “Іван Антонавіч! А ці можна з Вамі сфатаграфавацца?” Брыль усміхнуўся і адразу ж згадзіўся. Побач як раз праходзіў вядомы наш фатограф Анатоль Кляшчук, які і спыніў гэта імгненне. І ў мяне з’явілася адчуванне подыху гісторыі, бо апынуўся я ў атачэнні двух волатаў беларускай літаратуры - Янкі Купалы і Янкі Брыля. А потым з Іванам Антонавічам мы некалькі хвілін размаўлялі. Калі я назваў сваё імя, ён не адразу, але ўспомніў, што чуў неаднаразова па радыё песню “Я разумею” у выкананні Нелі Багуслаўскай і што мая музыка там добра сплялася з словамі Генадзя Бураўкіна.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2006-07-30
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2006 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org