be
pdf

Ведамасьці 06

Гарадская газета Гродна

Слёзы міністра “…У меня наворачивались слезы, когда я смотрел на своих сотрудников, в которых плевали, которых били и делали с ними, что хотели”, - так пра акцыю пратэста прадпрымальнікаў выказаўся на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімер Навумаў. У Беларусі дэманстранты не першы раз крыўдзяць міліцыянтаў. Яшчэ 25 сакавіка 2006 года да зубоў узброены сцягамі, і кветкамі натоўп каля метро “Неміга” цынічна напаў на маладых хлопцаў са спецпадраздзялення “Алмаз”. Байцы ў чорных касках спакойна стаялі патройным ланцугом і стукалі дубінкамі па шчытах - а распаясаўшыся натоўп спыніўся прыкладна ў 40 метрах ад іх і выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі “Жыве Беларусь” ды “Свабоду”. Байцы “Алмазу” былі вымушаныя ўжыць дубінкі ды дымавыя шашкі. “Адмарозкі” жорстка пакалечылі дзевяцерых маладзенькіх байцоў. Драпіны на калене, на ілбе, на руцэ – гэтыя шакуючыя кадры хлопцаў з “Алмазу” паказалі ўсе беларускія тэлеканалы. 10 студзеня па факце “масавых беспарадкаў” у Мінску была ўзбуджаная крымінальная справа.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ведамасьці
Выдаўцы і выдавецтвы: Гарадзенскі Рух «За Свабоду»
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2008-01-21
  • Рэдактар: Тызенгаўз Антоні
  • Выдавец: Гарадзенскі Рух «За Свабоду»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Гарадзенская гарадская газета “Ведамасці” выдаецца з траўня 2007 года. Заснавальнікам газеты з’яўляецца гарадзенскі Рух “За Свабоду”. Газета сталася пераемніцай “Гарадзенскай Свабоды”, два нумары якой пабачылі свет у траўні 2007 года. “Ведамасці” выдаюцца інтэлектуальнымі і творчымі сіламі Гарадзенскага Руху “За Свабоду”, гарадзенскай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, а таксама здольнай актыўнай моладзі; Газета выдаецца самвыдатам у фармаце А3, мае электронную і друкаваную версіі; Галоўны рэдактар гарадзенскіх “Ведамасцяў” Антоні Тызенгаўз; Kантакт з рэдакцыяй – zasvabodu.hrodna@gmail.com Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org