be
pdf

Беларус 573

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

Новая старонка ў гісторыі “Беларуса”. Шаноўныя чытачы! Пачынаючы ад сьнежня 2010 году газэта “Беларус” будзе выдавацца пад кіраўніцтвам новай рэдакцыі, якую ўзяўся сфармаваць сп. Вячка Станкевіч, і зь якім я ўжо меў перамовы на гэты конт. Адысьці ад выданьня газэты, якой я аддаў апошнія восем з паловаю гадоў свайго жыцьця, прымусілі мяне, у вялікай меры, зьмены ў маім асабістым жыцьці, якія ўсё часьцей і часьцей не дазваляюць знаходзіць дастаткова часу для пасьпяховага выкананьня рэдактарскіх абавязкаў. Але галоўнаю прычынаю такога рашэньня сталі ўмовы грамадзкага жыцьця, якія запанавалі ў нашай дыяспары з прыходам да кіраўніцтва Беларуска Амэрыканскім Задзіночаньнем сп. Вячкі Станкевіча і ягонай “каманды”. Вось ужо чацьвёрты год варажнеча паміж сябрамі, якія раней доўгія гады плённа працавалі на беларускай грамадзкай ніве, толькі расьце і пашыраецца. І сёньня яе ўзровень дасягнуў такіх памераў, што ў нейкае прымірэньне ўжо і ня верыцца. Людзей, якіх я асабіста даўно ведаю, і якія сваёю шматгадоваю ахвярнаю грамадзкаю працаю заслужылі давер і павагу нашага грамадзтва, без усялякіх на тое падставаў пачынаюць выключаць з арганізацыяў і ўстановаў, над якімі ўжо займеў кантроль сп. Станкевіч. Пра іх распаўсюджваюць самыя неверагодныя, цалкам беспадстаўныя і бяздоказныя плёткі, абвінавачваюць у самых цяжкіх грахах. Губляць свае сілы, час і здароўе на змаганьне з гэтаю “прапагандаю” ўжо не стае моцы. Цяпер вось дайшла чарга і да мяне. Абвінавачваньне простае – захапіў газэту.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2010-10
  • Рэдактар: Клакоцкі Марат
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Copyright: © 2010 by Беларус
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org