be
pdf

Belarusian Review Volume 22, No. 1

Англамоўны квартальнік Belarusian Review выдаецца ўжо 23-ці год - ад 1988 г. Афіцыйны выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, братэрская няпрыбытковая арганізацыя ў ЗША. На сёньняшні дзень Belarusian Review — гэта адзінае англамоўнае выданьне, поўнасьцю прысьвечанае Беларусі: ейнай цяперашняй палітычнай і эканамічнай сытуацыі, беларускай культуры й гісторыі, а таксама падзеям у беларускай дыяспары. Iнфармуючы сваіх чытачоў пра пагляды й думкі адмыслоўцаў з-за мяжы, выданьне дае адначасна магчымасьць выказаць свой, незалежны беларускі пагляд. Belarusian Review выходзіць у друкаваным варыянце, а таксама ў электронным, у супрацы з The_Point Journal. Афіцыйная сеціўная старонка выданьня: http://www.belаrusianreview.org/ зь якое можна сьцягнуць апошні й архіўныя нумары квартальніка. Belarusian Review прызначаны й пасылаецца наступным чытачом: * сусьветным палітычным дзеячом: кіраўніком дзяржаваў, міністрам замежных справаў, уплывовым сябром парлямэнтаў. * унівэрсытэтам, бібліятэкам, іншым навуковым установам. * паасобным студэнтам, як беларусам, так і іхным сябром - не беларусам.

Пэрыёдыка: Belarusian Review
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Месца выхаду: Прага
  • Дата выхаду: 2010-03
  • Рэдактар: Станкевіч Юрка (Stankevich George)
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Copyright: © 1988-2011 by Belarusian Review
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1180.
  • Дадатковая даведка: Галоўны рэдактар: Юрка Станкевіч E-mail: jurka.stan@gmail.com; Памочнік рэдактара: Ганна Васілевіч E-mail: sloniejka@gmail.com; Кірыл Касьцян E-mail: zibens@googlemail.com
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org