be
pdf

Сэсія незалежнасьці

Пазьняк Зянон
Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года)

У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыкулах і публікацыях, напрыклад, у кнізе „Дэпутаты незалежнасьці”. Варшава-Нью Ёрк-Вільня, 2010 г. (напісанай сумесна з С. Навумчыкам). Гэтае апісаньне і апавяданьне пра Сэсію Незалежнасьці адметнае тым, што зроблена чалавекам, які быў непасрэдным ўдзельнікам Сэсіі і ўсіх тых падзеяў, якім дэпутаты БНФ надавалі адпаведны змагарны і пераможны кшталт. (Прадмова, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве
  • Месца выхаду: Варшава–Нью Ёрк-Вільня
  • Дата выхаду: 2011
  • Выдавец: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве
  • ISBN: 978-9955-578-15-4
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2011 by Зянон Пазьняк
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3952
  • Дадатковая даведка: Аўтар выказвае шчырую падзяку Спадару Сяргею Папкову і спадару Віталю Пузачу за тэхнічную дапамогу ў працы над гэтай кнігай. Кніга аддрукаваная пры грашовай падтрымцы „Беларускай Фундацыі імя Рамуальда Траўгута” ў Варшаве (асноўны фундатар), а таксама на сродкі аўтара.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org