be
pdf

Азбука - вясёлы вулей

Барадулін Рыгор

Вулей ёсць такі вясёлы, / Пчолы / З гэтага вулля / Прывядуць цябе да школы. / Зразумееш, немаўля, / Толькі вулей загудзе, / Што, чаго, адкуль і дзе, / Як знайсці каго і дзе, / Хто ляціць, а хто ідзе. / Літары / Ад А да Я — / Пчолак дружная сям'я / Носіць / Мёд у соты ведаў, / Просіць, / Каб усё ты ведаў. / Паступова, / Пакрысе / Іх запомніць / Трэба ўсе! / Гукі мовы роднай, наскай / Перапоўняць сэрца ласкай, / Дык шануй святыя словы / Беларускай звонкай мовы! / Радуе нябёсы й долы / Вулей азбукі вясёлы.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1994
  • Рэдактар: Рабкевіч В. І.
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • ISBN: 5-340-01447-9
  • Катэгорыя: Дзіцячая літаратура
  • Copyright: © 1994 by Рыгор Барадулін, М. Р. Казлоў - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org