be
pdf

Асамблея травень 2004

Часопіс грамадзкіх актывістаў

Сёлета першыя дні траўня сталіся гістарычнымі для аб'яднанай Эўропы. Яна папоўнілася новымі сябрамі, у тым ліку і некалькімі краінамі - суседзямі Беларусі. I палякі, і літоўцы, зь якімі мы калісьці жылі ў адной дзяржаве, сьвяткавалі гэтую лёсавырашальную падзею, а беларусам заставалася толькі наракаць на саміх сябе і на выбар, зроблены 10 гадоў таму... Сымбалічна, што якраз у гэтьгя дні ў Менску праходзіў V Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацьгяў Беларусі, на які прыехалі сотні дэлегатаў з усёй краіны. Важнасьць гэтай падзеі заключаецца, безумоўна, у прынятых Кангрэсам рашэньнях, але ня толькі. Ужо сам факт збору ў сталіцы такой колькасьці прадстаўнікоў НДА Беларусі ў цяперашняй сытуацыі стаўся своеасаблівай дэманстрацыяй сілы, патэнцыялу трэцяга сэктару. Як ні стараліся некаторыя чыноўнікі, судзьдзі і сілавікі, але "зачысьціць" і "разагнаць" няўрадавыя дэмакратычныя арганізацыі не ўдалося. Наадварот, яны паспрыялі болыдаму згуртаваньню грамадзкіх актывістаў перад тварам небясьпекі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Асамблея
Выдаўцы і выдавецтвы: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-05
  • Рэдактар: Ёрш Сяргей
  • Выдавец: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі
  • Copyright: © Асамблея
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Усе матэрыялы могуць быць выкарыстаныя ў поўным альбо частковым аб’ёме толькі са спасылкай на “Бюлетэнь” Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі; Аўтары апублікаваных артыкулаў нясуць адказнасьць за дакладнасьць фактаў; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаваньні аўтараў; Рэдакцыя пакідае за сабой права публікаваць артыкулы дзеля палемікі. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Асамблеі НДА
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org