be
pdf

Veritas 1 (3) 2005

Бюлетэнь Беларускага грамадскага аб'яднання "Ветэраны Адраджэння"

У 60-х гадох мінулага стагодзьдзя па Менску хадзілі чуткі пра хлопцаў з Політэхнічнага, якія намерыліся зьнішчыць у цэнтры сталіцы глушыльную ўстаноўку. Калі іх арыштавалі, дык, паводле легенды, інстытуцкі прафэсар, азнаёміўшыся з разьлікамі, сказаў, што на экзамэне за гэта мог бы паставіць “пяцёрку". Бо, маўляў, месца закладваньня выбуховага рэчыва і яго колькасьць разьлічаныя гэтак дакладна, што ўся канструкцыя павінна была акуратна “легчы", не зачапіўшы суседнія будынкі. Як выявілася, тыя чуткі не такія ўжо й легендарныя. Сапраўды, у Менску ў 1962-1963 гадох існавала падземная антыкамуністычная арганізацыя, кіраўніком якой быў Сяргей Ханжанкоў Нарадзіўся ён 13 сакавіка 1942 году ў пасёлку Усьць-Уціны Магаданскай вобласьці. Там ягоная сям'я была на пасяленьні пасьля адбыцьця бацькам тэрміну зьняволеньня (Мікалая Ханжанкова пасадзілі ў 1935 годзе). Дарэчы, дзед Сяргея па матчынай лініі таксама быў палітвязьнем, яго ўзялі яшчэ ў 1929годзе. (Міхась Чарняўскі, Каб слухаць вольнае слова)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Veritas
Выдаўцы і выдавецтвы: БГА Ветэраны Адраджэння
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Санько Зьміцер
  • Выдавец: БГА Ветэраны Адраджэння
  • Copyright: © 2005 by БГА Ветэраны Адраджэння
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org