be
html

Адклікаюцца рэхам гады

Кавалюк Аўгіння
Вершы

Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавала выдадзеныя там тры зборнікі паэзіі сваіх выхаванцаў. А. Кавалюк — актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця беларусаў С.-Пецярбурга, неаднойчы выступала на літаратурных вечарынах і Беларускага грамадска-культурнага таварыства С.-Пецярбурга, і літаратурнага саюза пісьменнікаў «Міжнацыянальны Пецярбург», адной з заснавальнікаў якога яна з'яўляецца. Перакладала на рускую мову вершы башкірскіх паэтаў горада, што ўвайшлі ў зборнікі, выдадзеныя гэтым саюзам. Для вершаў Аўгінні Кавалюк характэрныя разуменне душы чалавека, ягонага настрою, пачуццяў кахання і мацярынства, любові да дзяцей. (В. Грыцкевіч, Уступнае слова, фрагмэнт)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Успенская Л.
  • Выдавец: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Выдавецтва/ друкарня: МГА \"Беларускі кнігазбор\"
  • Памеры: 88 c.
  • ISBN: 985-504-021-Х
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2005 by Кавалюк; МГА "Беларускі кнігазбор", афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1637, 1637-2, 1637-3, 1637-4, 1637-5, 1637-6
  • Дадатковая даведка: Кніга выдадзена па замове і коштам МГА \"ЗБС \"Бацькаўшчына\": http://zbsb.org/ ; Па пытаннях набыцця звяртайцеся на адрас: zbsb@lingvo.minsk.by Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org