be
pdf

Успаміны квестара

Ходзька Ігнацы, пер. з польскае мовы і каментары - Хаўстовіч Мікола

Першае асобнае выданьне па-беларуску кнігі вядомага літаратара, які жыў у Беларусі на пачатку ХІХ ст. Літаратурна-мастацкі твор аўтарства Ігнацыя Ходзькі распавядае пра жыцьцё ліцьвінскай шляхты і магнатэрыі ў апошнія гады Рэчы Паспалітай. Аўтар прадстаўляе твор як старыя ўспаміны аўтарства квэстара, ў якіх нам адкрываецца штодзённасьць канца XVIII стагодзьдзя. Традыцыйна для свайго часу Ігнацы Ходзька піша па-польску, што доўгі час пакідала яго спадчыну па-за ўвагай беларускага чытача. Мікола Хаўстовіч вырашыў вярнуць прозьвішча вядомага ў свой час аўтара ў нашу сьвядомасьць. У кнізе шырока выкарыстоўваюцца лацінізмы ды запазычваньні зь іншых эўрапейскіх моваў, тым самым паказваючы прыналежнасьць да эўрапейскай культурнай прасторы беларускіх земляў, але пры гэтым не пракуе і выкарыстаньня беларускай мовы, што сьведчыць аб сувязі вышэйшых саслоўяў і з простымі сялянамі. Кожнае сваё апавяданьне Ігнацы Ходзька выдаваў асобнай кніжкай у сэрыі “Літоўскія малюнкі” – і адзін зь іх вашай увазе па-беларуску.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Universitas
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007
  • Выдавец: Universitas
  • Памеры: 197с.
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Пераклады, Мэмуары
  • Copyright: © 2007 by Мікола Хаўстовіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Пераклад зроблены па выданні: Pisma Ignacego Chodźki. T. I. Obrazy Litewskie. Wilna, 1880. Пераклад з польскае мовы, прадмова і каментар Міколы Хаўстовіча; За дапамогу ў тлумачэнні і рэдагаванні лацінамоўнага тэксту выказваю шчырую ўдзячнасць кандыдату філалагічных навук Алесю Жлутку
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org