be
pdf

Тэатральныя дэманы

Сін Ільля
Тэксты

Фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Сама назва - «Тэатральныя дэманы» - наводзіць на думку, што гэтым разам карыфей бязглуздзіцы будзе дэканструяваць Міхаіла Булгакава. Сатырычнае апісанне ўмоўнай рэдакцыі толькі падмацоўвае страхі, але праз колькі старонак раптам пачынаецца юрліва выпісанае наследванне Кафцы, а скончваецца ўсё так, нібы апавяданне прэтэндавала на ўваходжанне ў зборнік Сарокіна «Пір». Але ж знойдуцца чытачы, што павераць, быццам Сін прыдумаў усё гэта сам... Літаратар адзначыў, што яго кніжка "Тэатральныя дэманы" навеяная ўнутраным жыццём, перададзеным у вельмі апасродкаванай форме гульні, а таксама стужкай Інгмара Бергмана "Гадзіна ваўка". На пытанне, ці шмат чытачоў у такой кнігі, ён адказаў, што не ведае. "Чукча не чытач, чукча — пісьменнік", — сказаў Сін.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Сін Ільля
Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы
Выдавецкая сэрыя: Другі фронт мастацтваў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010
  • Выдавец: Галіяфы
  • Памеры: 176с.
  • ISBN: 978-985-6906-35-3
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2010 by Ілля Сін, Галіяфы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Серыя заснаваная ў 2000 годзе. Рэдакцыйная калегія серыі: Зміцер Вішнёў (галоўны рэдактар), Міхась Башура, Валянцін Акудовіч, Ілля Сін. Аўтар выказвае падзяку стыпендыяльнай праграме «Homines Urbani» таварыства «Villa Decius» (Кракаў) і асабіста спадарыням Дануце Глондыс і Рэнаце Срэдніцкай за магчымасць працы над гэтымі тэкстамі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org