be
pdf

Чын Сьвятой Пяцідзесятніцы

Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч, Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону, ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру. Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх - з вагню палымянага. Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна. Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць. Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны; узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў. Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць. Ты паслаў крыніцы ў даліны; паміж гор цякуць воды, пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю. Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы. Ты напойваеш горы з вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца. Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў, і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку. Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў; на іх гняздуюцца птушкі: яліны - пад гняздо буслам, высокія горы - сарнам; каменныя скалы - сховы зайцам. (Псальма 103, фрагмант)

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2007
  • Перакладчык: Горбік Сяржук
  • Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Copyright: © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Перакладзена дзеля служэньня ў Беларускам Праваслаўнам Абрадзе Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org