be
pdf

Эканоміка

Бэрдшоў Джон
Дапаможнік для студэнтаў

Як шмат можа здарыцца за кароткі час! За тры гады пасля другога выдання кнігі мы былі сведкамі распаду СССР і крушэння камуністыч-ных рэжымаў амаль ва ўсёй Усходняй Еўропе. Тым не менш гэта не час, каб адчуваць самазадаволенасць за нашу эканамічную сістэму. Дома мы па-ранейшаму сутыкаемся з праблемамі беспрацоўя, інфляцыі і адсутна-сці эканамічнага росту, а за акіянам пагрозы жабрацтва і голаду паўста-юць перад многімі народамі. Цяпер, як ніколі, трэба разумець праблемы, што падпільноўваюць нас у капіталістычнай і мяшанай рынкавай эка-номіках, у якіх мы жывем. Нам неабходна нешта большае, чым проста сляпая вера і безразважная ўпэўненасць у "магіі рынкавай плошчы". Што трэба ведаць пра эканамічнае асяроддзе, у якім мы жывем? Найважнейшая мэта гэтай кнігі — звузіць расколіну паміж выдатнымі, але складанымі тэкстамі для спецыялістаў і дасягальнымі, але не зусім адэкватнымі тэкстамі, якія грунтуюцца больш на апісанні, чым на ана-лізе. Сёння папулярны курс эканомікі — надзвычай шырокі прадмет, і гэтая кніга робіцца прыдатнай таксама для тых, хто збіраецца займацца ўсякай справай, звязанай з асновамі эканомікі. Яна наўпрост датычыць студэнтаў першага года навучання, якія здаюць прафесійныя іспыты як у бухгалтарскіх арганізацыях і Банкаўскім Інстытуце, так і на Брытанскіх курсах вышэйшага і нацыянальнага роўняў. (Прадмова)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Фонд Сораса
Выдавецкая сэрыя: Адкрытае грамадства
  • Месца выхаду: 1996
  • Дата выхаду: Мінск
  • Рэдактар: Церашкоў А.
  • Перакладчык: Паваліхіна Т.
  • Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
  • Выдавецтва/ друкарня: Незалежная выдавецкая кампанія Тэхналогія
  • Катэгорыя: Эканоміка, Палітыка, Грамадзтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org