be
pdf

Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі

Зборнік артыкулаў

У трэці выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Гэта даследаванні, якія сталі вынікам працы над навуковым праектам - пераможцам конкурсу грантаў для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ (2005 г.), і матэрыялы VI Шырмаўскіх чытанняў, праведзеных 30 лістапада 2005 г. на філалагічным факультэце БДУ. Аўтары выказваюць арыгінальныя гіпотэзы, шукаюць перспектыўныя шляхі і прыёмы аналізу фальклорных і літаратурных тэкстаў, культурных з'яў, уводзяць у навуковы ўжытак новыя матэрыялы. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама ўсім, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Беспрынт
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: пад навук. рэд. Т.А. Марозавай, В.В. Прыемка
  • Выдавец: Беспрынт
  • Памеры: 274 с., 21 см
  • ISBN: 985-6767-61-Х
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Культура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org