be
pdf

Тут і цяпер 30-09-2011

Айчынныя нарколагі звоняць ва ўсе званы не першы год: нават па афіцыйных звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэднестатыстычны беларус выпівае больш за 12 літраў чыстага спірту ў год. Гэта ўжо значна больш за дапушчальныя для здароўя нормы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя — 8 літраў. Рэальная ж лічба, мяркуюць спецыялісты, набліжаецца да 19 (!) літраў. "Пры гэтым улічвайце, што 80 працэнтаў усяго рэалізаванага ў Беларусі алкаголю ўжываюць 20 працэнтаў насельніцтва краіны", — даводзіць журналістам кіраўнік Цэнтра маніторынгу наркалагічнай сітуацыі РНПЦ псіхічнага здароўя Сяргей Осіпчык. І яшчэ адна істотная рэмарка: доля нізкаякасных пладова-ягадных він, ці наўпрост "чарніла", у агульным аб'ёме рэалізацыі алкаголю стабільна складае каля 1/3. І, мяркуючы па ўсяму, апошнія месяцы гэтая доля толькі расце. Прычым, адчувальнымі тэмпамі. "Бырла"якое параўнальна нядаўна стала каштаваць па 8-9 тысяч рублёў за бутэльку 0,7 усё роўна ў чыстую выйграе ў гарэлкі коштам 12-15 тысяч рублёў з-за простых эканамічных выкладак. "Градусны літраж" двух відаў напояў прыблізна аднолькавы. Але ёсць важнае адрозненне. "Чарніла" не трэба закусваць у адрозненне ад гарэлкі. Закуска цяпер "кусаецца" як ніколі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2011-09-30
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org