be
pdf

Свабодны Салігорск 25

незалежныя газэта

Салігорску насоляць Рэкордныя кошты на калійныя ўгнаенні, тона якіх на спотавых рынках ужо перакрочыла тысячадаляравую мяжу, могуць падштурхнуць дзяржаву да ўводзінаў часовай экспартнай мыты на калійныя ўгнаенні. Такое рашэнне можа быць прынятым Саўмінам, пацвердзілі ў Беларускай калійнай кампаніі, зазначыўшы, што тэксту дакументу яшчэ ня бачылі. Для найбуйнога беларускага вытворцы РУП ВА «Беларуськалій» такая мера, па заявах прадстаўнікоў кампаніі, не стане крытычнай, але пацвердзіць правіла «адбірання і дзялення», якое ў Беларус іўкаранела, піша «БДГ». Калі цяперашнія прапановы Саўміна будуць рэалізаванымі ў поўным аб’ёме, бюджэт папоўніцца 700 млн. далярамі, а «Беларуськалій» пазбавіцца значных сродкаў - у развіццё рэсурсавай базы і мадэрнізацыю вытворчасці прадпрыемства штогод укладае парадку 300 млн. даляраў. Ці дастаткова пазасталых сродкаў для будаўніцтва двух новых рудняў — Чырвонаслабацкой і Беразоўскай, якое плянуецца скончыць адпаведна ў 2009 і 2012 гадох, пакуль не зразумела. Зрэшты, пакуль прадстаўнікі кампаніі паставіліся да магчымага скарачэння прыбытку даволі спакойна. «Мы гатовыя падзяліцца сваімі звышпрыбыткамі з дзяржавай»,- пракаментаваў магчымыя ўводзіны мытаў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па эканоміцы і кіраванню Фёдар Бараноўскі, выступаючы перад журналістамі 12 жніўня. У БКК адмовіліся ад каментароў, прапанаваўшы дачакацца выхаду адпаведнага нарматыўнага дакументу, «калі такі наогул будзе прынятым».

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Салігорск
  • Дата выхаду: 2008-08
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org