be
epub

Рыгор Барадулін. Кнігі ў фармаце ePub

Барадулін Рыгор
Выбраныя творы

Нарадзіўся 24 лютага 1935 году на хутары Верасоўка ва Ўшацкім раёне(цяпер вёска Гарадок) у сям’і Івана й Куліны Барадуліных. Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ ў Менску (закончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх — газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Барадулін — дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 — ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 году быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса. Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Фэдэрыка Гарсіі Лёркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) й мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін з'яўляецца Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну. (www.be-x-old.wikipedia.org)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор
  • Дата выхаду: 2012
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2012 by Рыгор Барадулін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org