be
html

Рымскія элегіі

Гётэ Ёган Вольфганг

Гётэ Ёган Вольфганг (Goethe Johann Wolfgang von; 1749-1832), нарадзіўся 28.08.1749 года ў Франкфурце-на-Майне. Яго бацька быў заможным чалавекам, доктарам права. Першапачатковую адукацыю Ёган Вольфганг атрымаў дома, пасля ён вывучаў юрыспрудэнцыю, медыцыну і літаратуру ва ўніверсітэтах Лейпцыга (1765-1768) і Страсбурга (1770-1771). У пачатку 1770-х гадоў Гётэ далучаецца да літаратурна-эстэтычнага руху «Буры і націску»: у гэты час узнікаюць яго першыя значныя творы - драмы «Гётц фон Бэрліхінген з жалезнай рукой» (1771), «Клавіга» (1774), раман «Пакуты маладога Вертэра» (1774), шэраг выдатных лірычных вершаў («Да Фрыдэрыкі», «Майская песня», «Ружа край дубровы», «Спатканне і ростань», «На возеры» і інш.). У 1775 годзе Гётэ наведвае Швейцарыю, а пасля, прыняўшы запрашэнне маладога герцага Карла-Аўгуста, пераязджае ў сталіцу Заксэн-Веймарскага герцагства горад Веймар, каб заняць пасаду першага міністра. На працягу наступнага дзесяцігоддзя ён стварае шмат новых твораў, з якіх найбольшую вядомасць здабудуць славутыя балады «Рыбак» (1778), «Альховы Цар» (1782), «Пясняр» (1783) і новыя шэдэўры лірычнай паэзіі «Другая начная песня вандроўніка» (1780), «Міньён» (каля 1783), «Арфіст» (1783) і іншыя. У 1786 годзе Гётэ, адклаўшы ўбок усе справы, выязджае на два гады ў Італію. Тут ён даводзіць да канца задуманыя і пачатыя раней драматычныя творы «Іфігенія ў Таўрыдзе», «Тарквата Таса» (1786-1788), «Эгмант» (1788).

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Перакладчык: Сёмуха Васіль
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org