be
pdf

Памяць пра будучыню

Эспіноса Руіс Анхела

Анхела Эспіноса Руіз (гішп. Ángela Espinosa Ruiz) нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на ангельскай, французскай ды ўкраінскай мовах). У 2008 г., Эспіноса атрымала стыпендыю ад дзяржавы ЗША і паехала ў Паўночную Караліну на месяц. Там пазнаёмілася з маладымі людзьмі з розных краінаў свету (ў тым ліку з беларусамі), што змяніла ейнае жыццё назаўжды. Анхела скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу (спецыяльнасць – фартэпіян). Скончыла Славянскую Філалогію у Гранадскім універсітэце ў 2015 г. Анхела цяпер магістрантка на кафедры Беларускай Філалогіі Варшаўскага Універсітэту. Лаўрэатка журналісцкай прэміі “Беларусь у фокусе” (2011 г.), фіналістка паэтычнага конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна 2015 году. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў “Раяль ля мора” ў Менску і электронны зборнік “Памяць пра будучыню”. Ейныя вершы друкаваліся ў часопісе “Маладосць” і ў блогу аўтаркі, “Іншаземка, якая піша па-беларуску”.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Эспіноса Анхела
  • Дата выхаду: 2015
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Дызайн вокладкі і вёрстка: Кірыла Камароўскі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org