![]() |
![]() |
Зараз пасля смерці Ежы Гедройца ўсе сродкі масавай інфармацыі ў Польшчы прадставілі кароткую біяграфію славутага рэдактара парыжскай „Культуры”. Усе пачыналі інфармацыю з таго, што нарадзіўся ён 27 ліпеня 1906 г. у нейкім Minsku Litewskim. Гаворка ідзе пра Мінск, які сёння з’яўляецца сталіцай Беларусі. Апрача месца паходжання Гедройц, па палітычных прычынах, не меў вялікіх сувязей з Мінскам. У выніку Рыжскага пакта Мінск астаўся на саве... Болей »
Мінула 120 гадоў з дня нараджэння і 45 з дня смерці нашага вялікага земляка Івана Краскоўскага. У „Ніве” пісалі пра яго Мікола Гайдук і Алег Латышонак. Сёння з нагоды юбілею яго нараджэння варта ўспомніць імя выдатнага чалавека, якога выдала Беластоцкая зямля. Нарадзіўся ён 26 чэрвеня 1880 г. у Дубічах-Царкоўных Бельскага павета. Ён — сын святара — быў прадстаўніком тадышняй эліты. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. У пачатку ХХ стаг... Болей »
Напярэдадні новага навучальнага года ў Гродне на плошчы Леніна, насупраць гарадскога выканаўчага камітэта распачаў сваю працу так званы школьны базар. У расстаўленых перад велізарным помнікам правадыру камуністаў Леніну гандлёвых палатках прадаюцца сшыткі, дзённікі, атласы, падручнікі, карацей усё, што патрэбна, каб дзіця было гатова да пачатку навучальнага года. Толькі ёсць адна акалічнасць — бацькам, якія жадаюць, каб іх дзеці вучыліс... Болей »
Праваслаўная царква ў Польшчы святкаванні 2000-годдзя хрысціянства сумясціла са святам Праабражэння Гасподняга, якое адзначалася на Святой Гары Грабарцы 18 і 19 жніўня г.г. Па ініцыятыве мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы 2000-гадовы юбілей быў спалучаны з атрыманнем копіі цудатворнай іконы Іверскай Божай Маці — дару манахаў са Святой Гары Афон для Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Ікона Іверскай Божай Маці знаходзіцц... Болей »
Галоўнай палітычнай тэмай на Беларусі зараз з’яўляюцца будучыя выбары ў лукашэнкаўскую „палату”, ці як гавораць улады — у „парламент”. Апошнім вельмі хочацца, каб выбары былі прызнаны легітымнымі цывілізаваным светам, і як наступства гэтаму быў прызнаны „парламент” і ўсе рашэнні ім прынятыя. Для гэтага неабходна ў першую чаргу наяўнасць замежных назіральнікаў на выбарах і ўдзел у іх апазіцыі. Але лукашэнкаўскі рэжым не хоча ісці ні на я... Болей »
Мінае 110 гадавіна з дня нараджэння Міхася Арла, паэта і публіцыста, якому вайна не дазволіла поўнасцю праявіць літаратурны талент. Нарадзіўся ён у Гарадку Беластоцкага павета і ў сапраўднасці называўся Сцяпан Пятэльскі. Міхась Арол гэта яго літаратурны псеўданім. У Гарадку, дарэчы, ушаноўваюць памяць свайго вялікага земляка, што з’яўляецца рэдкасцю ў нашай тутэйшай беларускай традыцыі. Найчасцей вуліцам, школам ці плошчам беларусы прыс... Болей »
28 ліпеня адкрыццём могільніка ў Катыні палякі ўшанавалі памяць сваіх афіцэраў, памардаваных саветамі ў 1940 г. Беларусаў-афіцэраў у польскай арміі было няшмат. Улады ІІ Рэчы Паспалітай вялі палітыку, якая абмяжоўвала непалякам доступ да працы ў адміністрацыі, паліцыі і арміі. Таму і сярод расстраляных у Катыні беларусы складалі толькі некалькі дзесяткаў асоб. Былі гэта ў большасці праваслаўныя капеланы і прадстаўнікі інтэлігенцыі катал... Болей »
Нядаўна ў Беластоку адзін з лідэраў аб’яднанай беларускай апазіцыі заявіў: „Мы не змагаемся за ўладу, а толькі за дэмакратыю. Мы не хочам адхіліць Лукашэнку ад улады, а толькі каб прывярнуў ён дэмакратыю”. Пра такую апазіцыю мог бы марыць кожны дыктатар, а нават дэмакрат, якому пэўная частка цела хутка прырастае да крэсла. Я заўважыў, што калі нехта звяртае ўвагу апазіцыйным палітыкам з Мінска, што яны страшэнна раз’яднаныя і не маюць в... Болей »
Поўным махам ідзе выбарчая кампанія кандыдатаў на пост прэзідэнта Польшчы. Перад камерамі тэлебачання кандыдаты з вялікім запалам змагаюцца за шчасце люду, якім хочуць кіраваць. Па тэлебачанні можна даведацца колькі знакамітых людзей дзень і ноч думае пра будучыню грамадзян гэтай краіны. Так сама было перад парламенцкімі і самаўрадавымі выбарамі. Аднак тады пастаянна балбаталі не некалькі, а сотні ці тысячы ахвотных дзяліць публічныя гр... Болей »
Здавалася, што там, дзе былі беларускія вёскі, праз пару гадоў астануцца толькі кусты і рэшткі комінаў. Яшчэ нядаўна той, хто навучыўся чытаць і пісаць, уцякаў у горад быццам бы яго мясцовасць мела заліць Семяноўскае вадасховішча. На вёсках аставаліся амаль выключна пенсіянеры, п’яніцы і жыццёвыя няўдачнікі. Не прыпынілі псіхозу ўцёкаў у горад нават спрыяльныя эканамічныя ўмовы для сельскай гаспадаркі, якія з’явіліся ў сямідзесятыя гады... Болей »