be
pdf

Ніва 2008/01 (2695)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Прагноз на лёс, нават на бліжэйшы час — рэч заўсёды няўдзячная. Ды і якія з нас, сціплых акул пяра, аракулы? Але ўсё ж, рызыкуючы наклікаць на сябе справядлівае абурэнне сапраўдных футуролагаў, паспрабую прадказаць асноўныя падзеі надыходзячага года. Год 2008 ад нараджэння Хрыстова не абяцае беларусам ні рэзкага ўзлёту, ні катастрафічнага заняпаду. Ляцець і падаць папросту няма куды. У космас яшчэ не саспелі, а ў ямах ужо набыліся. Для дэмакратычнай супольнасці год пройдзе пад знакам 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сённяшняя беларуская дзяржава звыкла праігнаруе гэтую славутую дату айчыннай гісторыі і ўрачыста адзначыць якую-небудзь чарговую гадавіну стварэння філіі КГБ, паставіўшы пару новых помнікаў Жалезнаму Феліксу і рэстаўраваўшы колькі Ільічоў ды Вісарыёнавічаў. Цудаў чакаць не даводзіцца. Аляксандр Лукашэнка да шчырага здзіўлення многіх не падасць у адстаўку з пасады прэзідэнта, а Зянон Пазьняк на вялікую радасць іншых у Беларусь не вернецца. Выбары ў палаткавы парламент пройдуць згодна з самым дасканалым заканадаўствам свету і завершацца элегантнай перамогай правільных і надзейных партый — КПБ, ЛДПР і „Белай Русі”. Апошняя ўрэшце з самага шырокага народнага руху, апантанага высакароднай мэтай падтрымкі шляху вечнай стабільнасці, пераўтворыцца менавіта ў партыю — сапраўдную „руководящую и направляющую”. Карабель беларускай эканомікі на дно інфляцыі і (...)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-01-06
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org