be
pdf

Ніва 2010/35 (2833)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Як кожны год, Святая Гара Грабарка запоўнілася тысячамі вернікаў. Як заўсёды на свята Праабражэння Гасподня з усёй Польшчы прыйшло сюды шмат паломнікаў. Сёлетнія ўрачыстасці у найбольшым праваслаўным санктуарыі мелі адмысловы характар — якраз 300 гадоў таму на Грабарцы здзейсніўся першы цуд. У 1710 годзе на Падляшша нахлынула эпідэмія халеры. Тысячы людзей паміралі ад заразы. Людзі звярнуліся за дапамогай да Усявышняга. Як кажа легенда, старому чалавеку прыснілася, што той, хто прыйдзе на гару Грабарку, уратуецца. Так, дарэчы, і сталася. У жніўні 1710 года на гары сабралася каля дзесяці тысяч людзей. Яшчэ ў той самы месяц узвялі тут драўляную капліцу. Так выглядаюць пачаткі гісторыі найважнейшага праваслаўнага санктуарыя ў Польшчы. Гісторыі, якую значылі таксама і трагічныя падзеі. Бадай самай страшнай быў пажар царквы ў 1990 годзе. Але зараз, асабліва дзякуючы ахвярнасці праваслаўных вернікаў, гара Грабарка развіваецца. 19 жніўня 2010 года, трыста гадоў пасля першага цуду, на Святой Гары Грабарцы адзначылі свята Праабражэння Гасподня. Галоўную літургію адслужыў ганаровы госць сёлетніх святкаванняў — патрыярх Канстанцінопаля Варфаламей І. Дзень раней патрыярх высвяціў новую царкву ў недалёкіх Сямятычах. 12 гадоў таму прымаў ён удзел ва ўмураванні краевугольнага каменя пад храм. Трыста гадоў цудаў на Грабарцы. (М. Сцепанюк, Трыста гадоў цудаў на Грабарцы, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-08-29
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org