be
pdf

Ніва 25 (2614) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сёлетнія вясна і пачатак лета халодныя ў Беларусі ў кожным сэнсе. Дажджы і вятры не дабаўляюць людзям настрою. Краіна перажывае перыяд нейкай халоднай грамадзянскай вайны, хоць пераважная бальшыня грамадства гэтага зусім не асэнсоўвае. Крытычная маса ўзаемнай нянавісці, можа стацца, давядзе да сур’ёзнага выбуху. А пакуль жа дзяржаўныя структуры будуюць дзіўны сімбіёз ленінскага сацыялізму з дзікім капіталізмам. Зразумець сутнасць сённяшняга ладу збоку надзвычай цяжка. Знешне ўсё выглядае зусім абсурдна. З аднаго боку застой у эканоміцы, мізэрныя заробкі ў многіх катэгорый насельніцтва. З іншага — прыстойны знешні выгляд беларускіх гарадоў, які адзначаюць і заўважаюць практычна ўсе госці нашай краіны, перапоўненыя (нават у буднія дні!) рэстараны і кавярні. Адкуль дзяржава бярэ грошы на масавыя відовішчы для народу, больш-менш вядома. Адкуль жа грашовыя знакі з’яўляюцца ў кішэнях яе грамадзян, зразумець цяжкавата. Што адбываецца — рост матэрыяльнага жыццёвага роўню, ці нейкі масавы адчай сцвярджаць не стану. Але народныя гулянкі ідуць бесперапынна — і гэта факт бясспрэчны. (У. Хільмановіч, „Незразумелы” час, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-06-18
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org