be
pdf

Ніва 36 (2625) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Двойчы за апошнія тры гады давялося перажыць налёт (гэта найбольш адэкватнае слова) супрацоўнікаў КДБ. У 2004 годзе апергрупа „дзяржаўнай бяспекі” (двукоссе стаўлю не з іроніі, а адпаведна сутнасці) па надуманых падставах (нібыта ў рамках расследавання адной крымінальнай справы) разграміла рэдакцыю нашага бюлетэня „Свой Лад”. Маленькае інфармацыйна-аналітычнае выданне, якое выходзіла на Гродзеншчыне накладам 299 асобнікаў і не парушала аніводнага пункта заканадаўства, аказваецца, уяўляла страшную небяспеку для цэлай дзяржавы! Забралі камп’ютэрную тэхніку, якую, праўда, тады праз тры месяцы вярнулі. Размаўлялі неяк у адной кампаніі пра гэтую гісторыю і пра асобу кіраўніка „групы захопу” падпалкоўніка N. „А, Міша N. — добры хлопец!” — сказаў адзін з прысутных знаёмых. Колькі разоў даводзілася ўжо чуць такія словы. Роўна праз два гады, дзень у дзень (можа ў іх графік такі!) ужо дзве групы супрацоўнікаў КДБ па аналагічным сцэнарыю ўварваліся не толькі на маё працоўнае месца, але і ў маю прыватную кватэру. Без усялякіх падстаў, па-бандыцку, забралі ўсю камп’ютэрную тэхніку, не пагрэбавалі нават старой клавіятурай (!). (У. Хільмановіч, Паэт, які заўсёды жыў песняй, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-09-03
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org