be
pdf

Ніва 2010/13 (2811)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На беларускім чацвяргу 18 сакавіка г.г. у Кафедры беларускай культуры магістр Ганна Кандрацюк прадставіла шматлікім сабраным, не толькі беларусам, свой мультымедыйны паказ „Аб адкрыванні Яна Тарасевіча і беларускіх журналісцкіх жарсцях”. Дзякуючы між іншым філолагу, спявачцы, празаіку і журналістцы „Нівы” ды рэдактару „Зоркі” Ганне Кандрацюк адноўлена памяць гэтага піяніста, кампазітара і педагога, народжанага на польска-беларускім паграніччы ды сабрана частка ягонай творчасці і вернута супольнай культуры. Даследчыца пачала ісці ягоным шляхам у палове дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя, і нататкамі з таго шляху стала яе кніга „W stronę Tarasiewicza”. Журналістка сустрэла на сваім шляху асобы, якія ведалі Яна Тарасевіча, былі яго вучнямі і сябрамі. Першапачаткам, усё ж, з’яўляецца музыка: „Сутыкненне з крыніцай фармуе нашае ўнутранае перакананне, якое вырашае аб лёсе далейшага развіцця тэмы”. Тэма прыйшла з Мінска ў 1994 г. У „Ніву” звярнуўся дырэктар Беларускай капэлы маэстра Віктар Скарабагатаў, барытон сусветнай славы, заслужаны артыст Беларусі: цікавілі яго музычныя сувязі кампазітара ды ўсялякія інфармацыі на тэму загадкавага музыкі з Саколкі, які быў вядомы славутым сусветным кампазітарам. Практычна не было асноўных звестак пра яго творчую спадчыну, светапогляд, сувязі з беларускай культурай, уплыў на музычную культуру, а нават прыблізных звестак пры ягоны жыццёвы шлях. (М. Лукша, Мазаіка з жыцця Яна Тарасевіча, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-03-28
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org