be
pdf

Ніва 2010/5 (2803)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Увесь час змагаемся за фабрыку. Орля старэйшая за Беласток, бо атрымала яна гарадскія правы ў 1634 годзе — звыш сто гадоў раней чым сённяшні цэнтр ваяводства. Аднак зараз, ад даўняй славы, асталіся толькі ўспаміны. Яшчэ да 1980 года Орля была вялікай прамысловай вёскай, уладкоўваючай на працу сотні асоб, пасля мясцовыя прадпрыемствы паступова згортваліся. Сёння ў мястэчку з разбудаванай інфраструктурай з працай туга. Шанс дынамічнага развіцця Арлянскай гміны з’явіўся ў мінулым годзе, калі на яе тэрыторыю ўдалося прыцягнуць стратэгічнага інвестара, шведскую фірму ІКЕА, якая мела тут — на абшары 120 гектараў на грунтах вёсак Кошкі і Тапчыкалы — пабудаваць найбольшую ў Еўропе фабрыку панэляў з драўнінных валокнаў, а ў далейшым плане фабрыку кухоннай мэблі. Пачатак рэалізацыі інвестыцыі запланаваны быў на сакавік-красавік гэтага года, а яе першы этап меў быць завершаны да 1 мая 2011 года. Да канца сёлетняга студзеня Гмінная рада мела прыняць план прасторавага добраўпарадкавання, а яшчэ раней, бо да канца мінулага года мела быць абнародавана рашэнне наконт асяроддзевых умоў рэалізацыі задачы. На жаль, з канцом мінулага года справы ўскладніліся.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-01-31
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org