be
pdf

Новы Час 48

З Калядамі і Новым годам! У кожнага з нас быў свой 2009 год. Са сваім зместам, радасцямі і непрыемнасцямі, дасягненнямі і няўдачамі, віражамі і ўзлётамі, сустрэчамі і растаннямі. І будзе свой 2010-ы. Падводзім вынікі. Плануем новае. Што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Тое, можа, і добра. Мінулае — мінуламу. А вось тое, што з года сышоўшага будзе мець працяг у годзе новым, у кожнага з нас ёсць шанец адбудаваць па-новаму. Можа, якраз за гэта — за магчымасць расквітацца з нядобрым у мінулым, выправіць хібы і вывесці сваё жыццё (хоць у малым, хоць у вялікім) на новую траекторыю — мы так і любім гэту ўмоўную дату на шкале часу, надыход новага года. І яшчэ за чаканне і за магчымасці перамен да лепшага. У перакрыжаванні свята Раства Хрыстова і свята Новага года — найвышэйшая сімволіка. Да нас сказана: «Бог дапамагае тым, хто дзейнічае». З пажаданнем актыўнага і дзейнага жыцця рэдакцыя «Новага часу» і віншуе сваіх чытачоў з Раством і Новым годам. У міры з сабой і навакольным светам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-12-24
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2009 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org