be
pdf

Новы час 48 (271) 2011

Беларусь пражыла няпросты год, няпросты для дзяржавы і для яе грамадзян. Год разбітых спадзяванняў для тых, хто верыў у перамены. Год развенчаных міфаў для тых, хто верыў у непахісную стабільнасць. Але ж менавіта на руінах закарузлага паўстае часам нешта новае. У беларусаў нават ёсць адпаведны спосаб гаспадарання: ляды — спалі старое, каб вырасла новае. На лядах высякалі і спальвалі лес, і ўжо на падрыхтаванай, чорнай ад вуглёў і галавешак зямлі сеялі і вырошчвалі патрэбную культуру. Магчыма, Беларусь акурат цяпер праходзіць праз гэты няпросты перыяд, па якім будзе ўзгадаваная новая фармацыя нацыі, людзей, культуры. Калі згадка беларуса за мяжой пра краіну свайго паходжання будзе выклікаць у суразмоўцаў больш чым адну асацыяцыю. Калі веды пра Беларусь будуць пазітыўнымі. Калі ўрэшце на чале дзяржавы стане чалавек, якога з гонарам можна будзе прэзентаваць суседзям як сумленне нацыі. Калі халуйства і падданства не будуць звязвацца з патрыятызмам, а выраз «дзяржава — гэта я» і для Беларусі сыдзе ў гістарычныя аналы. Будзем спадзявацца, што перыяд трансфармацый будзе хуткім, не балючым і завершыцца пазітыўным вынікам. Рэдакцыя ж «НЧ» зычыць сваім чытачам моцных сем’яў, бадзёрасці духу, здароўя, дабрабыту. І каб нішто не магло пахіснуць вашу веру ва ўласныя сілы ў здзяйсненні добрых намераў і задумаў

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-12-23
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2011 by Новы час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org