be
pdf

Ніва 2008/14 (2708)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Акт 25 Сакавіка 1918 года, які абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку, — як трапна адзначыла старшыня Рады БНР на выгнанні Івонка Сурвіла, — найважнейшая падзея ў навейшай гісторыі Беларусі. Таму зразумела што 90-я ўгодкі БНР, якія беларусы адзначаюць цягам 2008 года, не маглі прайсці звычайна, без глыбейшага асэнсавання ідэі. Добры прыклад і зарад энергіі далі нам беларусы Літвы, якія ўжо са студзеня г.г праводзяць у Вільні патрыятычня мерапрыемствы. Беласток не мог быць горшым. У арганізацыю святкавання ўключыліся Беларускі саюз у РП, Беларускае аб’яднанне студэнтаў, рэдакцыя „Нівы”, Асветнае таварыства АБ-БА, Беларускае гістарычнае таварыства. Традыцыйна не падвялі гайнаўскія ліцэісты і беластоцкія навучэны беларускай мовы, настаўнікі ды беларускія літаратары. Сродкі на святкаванне ахвяравалі самі арганізатары і ўдзельнікі, кожны хто колькі змог дакінуў са сваёй кішэні на кветкі ці неабходныя аплаты. Сёлета 25 Сакавіка выпала ў трэці дзень каталіцкага Вялікадня. Магчыма, і гэтая акалічнасць паспрыяла арганізатарам, бо многія ўдзельнікі святкавання проста скарысталі з выхадных. Ужо пры ўваходзе ў кавярню „Фама” сустрэла мяне доўгая чарга да распраналкі. У шэсць гадзін вечара, калі пачыналася святкаванне, зала была запоўнена (усе 140 месцаў). Сярод грамады пераважала моладзь і публіка сярэдняга ўзросту. Паўсюдна адчувалася святочна-сяброўскую атмасферу, спантанныя ўрачыстыя моманты. Вось група дзяцей з... (Ганна Кандрацюк, Свята Волі як Новы год, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-04-06
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org