be
pdf

Ніва 2008/36 (2730)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Калі гаворка аб дафінансаванні ўвекавечанняў у выглядзе капліц, дык прынялі мы прынцып, што іх не дафінансоўваем, — сказаў у час аднаго з апошніх пасяджэнняў сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей генеральны сакратар Рады аховы помнікаў памяці, змагання і пакут (РАППЗіП). Гэтым самым аднёсся ён да магчымасці прафінансаваць у Беластоку Помнік праваслаўным жыхарам Беласточчыны забітым, закатаваным і загінуўшым у 1939-1956 гадах. Прыгадаем. Справа пабудовы помніка цягнецца з 1997 г., калі было зарэгістравана адпаведнае Згуртаванне (Камітэт). Першапачаткова помнік меў быць пастаўлены на скверыку паміж Свята-Мікалаеўскім саборам і гасцініцай „Крысталь”. Тагачасныя ўлады з прэзідэнтам Рышардам Турам на чале на такую лакалізацыю не далі згоды. Таму аўтары ідэі пабудовы рашылі змяніць праект першапачатковага помніка на капліцу, а новым месцам лакалізацыі стала тэрыторыя ля Свята-Духаўскай царквы на Антонюку. Пасля шматлікіх цяжкасцей з боку ўлад, Ваяводскі адміністрацыйны суд выдаў рашэнне, у адпаведнасці з якім лакалізацыя ля царквы Св. Духа не выклікала засцярог. Незалежна ад пытанняў, звязаных з распалажэннем помніка-каплічкі, усё стаіць пытанне дафінансавання яго пабудовы. Паводле члена Камітэта Яна Сычэўскага (БГКТ, ТБК), уся рэалізацыя мае каштаваць 100 тысяч зл., а сабрана 26 тыс. зл. Паводле іншых разлікаў спатрэбіцца 150 тысяч злотых. Якраз пытанне дафінансавання пабудовы... (М. Халадоўскі, Спрэчны дэзідэрат)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-09-07
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org